Знайсці
06.11.2023 / 20:321РусŁacБел

СМІ апублікавалі відэа, на якіх, як сцвярджаецца, украінскі спецназ палюе на вагнераўцаў у Судане

Выданне Kyiv Post 6 лістапада апублікавала два відэа, на якіх, як сцвярджаюць крыніцы выдання, украінскія спецназаўцы палююць на наймітаў ПВК «Вагнер» у Судане. Украінскі бок афіцыйна не прызнаваў правядзення аперацый супраць вагнераўцаў у гэтай краіне. Само відэа пакуль не верыфікаванае.

Як паведаміла крыніца Kyiv Post, цяпер у Судане працягваецца аперацыя па «зачыстцы» ПВК «Вагнер», мясцовых тэрарыстаў і супрацоўнікаў спецслужбаў РФ.

Каментуючы відэа, крыніца адзначыла, што на кадрах «відаць працу, верагодна, спецпадраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУР)».

Паведаміць дэталі аперацыі з меркаванняў бяспекі крыніца адмовілася.

На першым, чорна-белым, відэа, якое, магчыма, было знята ноччу беспілотнікам у інфрачырвоным спектры, байцы атачаюць будынак, на ім вылучаны цэлі. Таксама бачна, як нехта выкарыстоўвае ручны гранатамёт, каб стрэліць у акно будынка. Далей можна ўбачыць некалькі выбухаў на кадрах, зробленых звычайнай камерай.

Другое відэа знятае дронам удзень. Украінскіх спецназаўцаў на ім не відаць, але падобна, што нехта палюе на некалькіх мужчын, якія выглядаюць як мішэні, што бягуць па вуліцах густанаселенага горада ці пасёлка. 

Перад гэтым тэлеканал CNN паведамляў, што за ўдарамі беспілотнікаў па базах баевікоў, звязаных з ПВК «Вагнер«, паблізу сталіцы Судана, верагодна, стаяць украінскія спецслужбы. Украінскія спецслужбы не пацвердзілі і не абверглі інфармацыю СNN, але там нагадалі словы начальніка ГУР Кірылы Буданава пра вагнераўцаў: «Гэта нашы ворагі, і мы будзем дзейнічаць у любым пункце зямнога шара».

У верасні прэзідэнт Зяленскі заявіў, што правёў імправізаваную сустрэчу са старшынёй Суверэннай Рады Судана Абдэлем Фатахам аль-Бурханам у ірландскім аэрапорце «Шэнан».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
50
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
2
0
Лешчкоў/адказаць/
06.11.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930