Знайсці
06.11.2023 / 21:133РусŁacБел

Два беларусы-дальнабойнікі загінулі ў ДТЗ. Іх фуры на латвійскіх нумарах сутыкнуліся ў Расіі

У суботу, 4 лістапада, два грузавікі з латвійскімі нумарамі сутыкнуліся на трасе М-9 у Цвярской вобласці РФ. Кіроўцы загінулі. Гэтую інфармацыю Rus.LSM.lv пацвердзілі і ў галіновай асацыяцыі Latvijas auto. Паводле яе звестак, машынамі, якія сутыкнуліся ў лоб, кіравалі грамадзяне Беларусі з Віцебска.

 Фота з месца здарэння: tverincident / vk.com

Па папярэдніх даных, адзін з кіроўцаў выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з іншым грузавіком.

«Вядома, што адна фура ехала на разгрузку, другая была пустая. Гэта абедзве латвійскія фірмы [уладальнікі]. Кіроўцамі былі беларусы, працавалі на законных падставах», — распавёў Аляксандр Чаркасаў, член праўлення і выканаўчы дырэктар Латвійскай асацыяцыі грузаперавозчыкаў Latvijas auto.

Паводле яго слоў, аднаму вадзіцелю было 27 гадоў, другому — 45 гадоў. Абодва былі з аднаго горада — Віцебска.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
44
Абуральна
3
1
Бобр/адказаць/
06.11.2023
Соболезную, сколько уже беларусов водителей погибло за последние дни: Голландия, Италия, Тверь
06.11.2023
Небяспечна на латвійскіх нумарах ў Расеі зараз. Няхай латышы туды едуць.
3
Юзик/адказаць/
07.11.2023
Россия - это смерть!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930