Знайсці
07.11.2023 / 11:5316РусŁacБел

Базанава не пусцілі на тэрыторыю Польшчы, яго візу анулявалі

Намесніка старшыні Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава, які ехаў на матч жаночай зборнай Беларусі супраць каманды Славеніі, які праходзіў у Венгрыі, не ўпусцілі ў Польшчу, а яго візу анулявалі, піша Tribuna.com.

Як адзначае выданне, Базанаў не мог адправіцца разам з жаночай нацыянальнай камандай праз краіны Балтыі, бо з 20 лістапада 2020 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Прычыны адмовы ў праездзе на тэрыторыю Польшчы, а таксама анулявання візы невядомыя.

Раней Базанаў неаднойчы рабіўся фігурантам скандалаў, звязаных са спробамі наведвання краін Еўрасаюза. У канцы 2021 года яго затрымала паліцыя ў Чэхіі. Тады чыноўніка выслалі на радзіму, а шэнгенскую візу анулявалі. У жніўні мінулага года яго развярнулі на мяжы з Польшчай. А ў студзені 2023 года Базанава ужо бачылі на шопінгу ў польскай Белай Падляшскай.

Базанаў — палкоўнік запасу, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў. У 2019-м яго прызначылі кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола, і на гэтай пасадзе ён датычны да рэпрэсій у беларускім спорце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
56
Панылы сорам
3
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
6
0
Максим Дизайнер/адказаць/
07.11.2023
Ну-ну. Одно затрымали, 500 катаются туда-сюда каждый день.
0
двойные стандарты/адказаць/
08.11.2023
А ў студзені 2023 года Базанава ужо бачылі на шопінгу ў польскай Белай Падляшскай.

Зачем ему в эту "загнивающую" Европу. Пусть едет с женой по золотому кольцу россии. Ай как щемится на этот Запад.
1
Янка/адказаць/
08.11.2023
Максим Дизайнер,гэта так, бо тэхнічна і юрыдычна складана адрасна накласці абмежаванні на такую вялікую колькасць людзей. Але натхняе, што за другі эшэлон ужо бяруцца. І нават вугорская віза сапраўднаму і вельмі ўпартаму палкоўніку ўжо не дапамагае
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031