Знайсці
07.11.2023 / 12:4711РусŁacБел

Расійская кампанія зрабіла рэкламу «Душа Русі», скраўшы фота ў беларускай фатографкі

Расійскае агенцтва арт-падарожжаў «Карпарацыя твайго стану» зрабіла ў інстаграме пост з рэкламай свайго мерапрыемства «Душа Русі», скраўшы здымкі ў беларускай фатографкі Алісы Цёсь, піша mediazona.by. 

«Карпарацыя твайго стану» ў інстаграме рэкламуе сваё мерапрыемства «Душа Русі», якое мае прайсці 11—12 лістапада. Рэкламнае відэа зроблена са здымкаў людзей, большасць з якіх апранутыя ў беларускія народныя строі. Пры гэтым відэа суправаджаецца подпісамі «We are Russians».

Каментатары пад ролікам заўважылі, што частка фота — фатаграфіі беларускіх святаў і ў цэлым большасць здымкаў ніяк не звязаная з Расіяй, бо на іх — беларусы.

«Навошта вы скралі фота беларускі? Чарговае пацверджанне, што так званая «русская культура» зараз — гэта красці, выдаваць чужое за свае… Які сорам! Ведалі, што Беларусь — іншая краіна? Які сорам!» — рэзка напісаў адзін з каментатараў.

Аўтарка гэтых фота — беларуская фатографка Аліса Цёсь. На сваёй старонцы ў інстаграм яна напісала: «Які цырк браць мае здымкі для падобных відэа».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
44
0
Дзякуй Богу, што я не маскаль/адказаць/
07.11.2023
Нічога дзіўнага. Маскавіты - гэта цалкам штучна створаная нацыя, у якой няма нічога свайго, ні мовы, ні культуры, усё скрадзена ў іншых.
0
нет русофобии/адказаць/
08.11.2023
Вось, кэп Очевидность, Ваше утверждение не соответствует действительность. Очень жаль, что вы разжигаете ненависть к русским. Ради интереса забил на польском языке в гугле "случаи преступлений против белорусов в Польше"-чего там только нет-и мошенничество ( самое распространенное преступление), и изнасилование, и рукоприкладство.  Так что же вы по действиям отдельных лиц судите про всю нацию?
0
Клеветнику России/адказаць/
08.11.2023
Вось, а если бы это сделали поляки, ты бы подобное писал про Польшу? а вообще нет плохих наций, есть плохие люди. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера