Знайсці
07.11.2023 / 22:01РусŁacБел

«Ён стане адным з адкрыццяў 2024 года». У Іспаніі музыку з беларускімі каранямі прадказваюць сусветную славу

Іспанскаму музыку Руслану Медзьявілья, маці якога паходзіць з Беларусі, журналісты найстарэйшай і найбуйнейшай у краіне радыёстанцыі Cadena SER прадракаюць вялікі поспех у найбліжэйшы час, звярнуў увагу сайт «Беларусь і свет».

 

Rusowsky на фестывалі FIB. Фота: facebook.com/fibfestival

На сайце гэтага выдання з'явіўся артыкул пра артыстаў, якія праявілі сябе ў апошні час. Ён называецца «Rusowsky — іспанскі артыст з беларускімі каранямі, пра якога хутка будзе гаварыць увесь свет».

Rusowsky — менавіта такі творчы псеўданім узяў для сябе Медзявілья, які стварае трэкі ў жанры bedroom pop, што можна перакласці як «поп-музыка са спальні».

Як сказана ў артыкуле, Руслан нарадзіўся ў 1999 годзе ў Вальядалідзе, але хутка пераехаў з бацькамі ў Фуэнлабраду. Яго мама, выкладчык музыкі, з самых ранніх гадоў брала сына на свае ўрокі.

«Яго музыка магла б быць тыповай для аўтара-выканаўцы, калі б не той пласт аб'ёмнага гучання, якім валодаюць яго песні. Вакодар і гук ад электрапопу да трэпу робяць усё астатняе», — так апісаны стыль Rusowsky.

Адзначаецца, што Руслан супрацоўнічаў з такімі выканаўцамі, як C Tangana і Dellafuente, і, хоць яшчэ не выпусціў першы дыск, выступіў гэтым летам на FIB — Міжнародным фестывалі ў Бенікасіме.

«Кінемся ў вір з галавой і выкажам здагадку, што ён стане адным з адкрыццяў 2024 года», — падсумавалі аповед пра Медзьявілья журналісты радыёстанцыі.

Чытайце таксама:

«Вывучыце рускую і гаварыце на нармальнай н***й мове». Украінскі музыка параіў палякам уступіць у Расійскую імперыю

Саладуха пра затрыманне Грыбалёвай: А яе за што? Дай Бог, каб усё было добра

Ураджэнка Беларусі Дыяна Арбеніна стала яшчэ адным расійскім артыстам, хто адмовіўся ад антываеннай пазіцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера