Знайсці
09.11.2023 / 18:516РусŁacБел

Іосіф Сярэдзіч судзіцца за вяртанне даменнага імя і сайта «Народнай Волі» 

Былы галоўны рэдактар выдання хоча, каб суд прызнаў несапраўднай дамову з цяперашнім уладальнікам «Народнай Волі» — таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Гіпер ПК», якім кіруе Мікалай Зіневіч. Ён нібыта і рэдагуе сайт «NV-online.info».

Так «Народная Воля» выглядала ў друкаваным выглядзе. Фота: сацыяльныя сеткі

Пра гэта даведаліся чытачы «Народнай Волі», калі цікавіліся, чаму сайт з лістапада не абнаўляецца. Інфармацыю яны паведамілі «Нашай Ніве».

Нагодай для судовай цяжбы найхутчэй стала незадаволенасць Іосіфа Сярэдзіча тым, як змянілася выданне.

Раней ён расказваў у інтэрв'ю журналістам, што яго абурае, што цяперашняя «Народная Воля» адышла ад пазіцыі незалежнага медыя, акрамя таго цяперашні ўладальнік не выканаў умову не звальняць журналістаў, якія доўгі час пісалі для «Народнай Волі».

Як стала вядома ад чытачоў «Народнай Волі», Іосіф Сярэдзіч звярнуўся ў суд, каб вярнуць сайт і даменнае імя ўнітарнаму прадпрыемству «Народная Воля». Пазоў адхілены, і былы галоўны рэдактар выдання чакае матывіровачнай часткі судовага рашэння, каб вызначыцца, што рабіць далей.

Дамова аб перадачы даменнага імя была вуснай, а таму, паводле фармальных падставаў, не можа быць законнай. Дзве юрыдычныя асобы меліся заключыць афіцыйнае пагадненне, а «Гіпер ПК» павінна была пералічыць на рахунак УП «Народная воля» пэўную суму грошай, а гэтага не было зроблена. Угода была без фінансавых патрабаванняў.

Іосіф Сярэдзіч. Фота: Таццяна Ткачова / Прэс-клуб

Даменнае імя «Народнай Волі» было перададзенае «Гіпер ПК» 1 верасня. 

Ужо тыдзень сайт не абнаўляецца. Апошнія навіны на ім датаваныя 31 кастрычніка.

На сайце няма даных аб асобе, якая яго рэдагуе.

Раней паведамлялася, што на чале сайта стаіць сам кіраўнік «Гіпер ПК» Мікалай Зіневіч. Ён пазбягаў гаварыць пра гэта, але называў сябе менеджарам інтэрнэт-праектаў. У медыйнай сферы Зіневіч асабліва нікому не быў вядомы.

Сайт «NV-online.info» (ранейшай «Народнай Волі») тыдзень не абнаўляецца. Фота: скрын nv-online.info

Пацвердзіць інфармацыю аб судзе ў самаго Зіневіча не ўдалося. Нумар рэдакцыйнага тэлефона, пазначаны на сайце выдання, такі ж як у «Гіпер ПК» і працуе ў рэжыме «галасавой скрынкі».

Паводле ранейшага каментара Сярэдзіча, ад супрацоўніцтва з сайтам «НВ-Анлайн», нягледзячы на дамоўленасць, былі адхіленыя Святлана Калінкіна, Марына Коктыш, Алесь Сівы ды іншыя журналісты.

«Гэта інфармацыя як снежны камяк на галаву. Мне шкада журналістаў. Я быў упэўнены, што яны будуць працаваць на адпаведным узроўні, а апынуліся каля разбітага карыта. Мне незразумелыя дзеянні тых, каму я бясплатна памылкова перадаў сайт», — прызнаваўся тады Іосіф Сярэдзіч і абяцаў, што «будзем дзейнічаць з тым, каб аднавіць законнасць».

Прадпрымальнік Мікалай Зіневіч. Фота: Мікалай Зіневіч / WhatsApp

Іосіф Сярэдзіч казаў таксама, што кіраўнік «Гіпер ПК» не прафесійны журналіст. А свой выбар тлумачыў тым, што супрацоўнікі «Народнай Волі», з якімі працаваў на працягу 28 гадоў, праз сітуацыю ў Беларусі, пабаяліся ўзяць на сябе адказнасць за далейшую дзейнасць сайта і адмовіліся.

Сёлета ў жніўні ранейшы сайт «Народнай Волі» ужо змаўкаў на 8 дзён, а калі аднавіўся, то ад ранейшай назвы засталася толькі «НВ». Змененыя былі і рэквізіты выдання.

Тады ж стала вядома, што шматгадовы галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч пакідае пасаду, а новым уладальнікам выдання становіцца фірма «Гiпер ПК».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Іосіф Сярэдзіч: Калі б у 1995-м дэпутаты абаранілі «Народную газету», можа, па-іншаму развіваліся б падзеі 

Заблакаваны доступ да сайта газеты «Народная воля»

Наклад — 700 тысяч без прымусовай падпіскі. Што стала з газетамі, якія чыталі ўсе беларусы 

«У журналіста павінны быць свае людзі ў Міністэрстве эканомікі, з якімі ён ходзіць на піва». Размова з Іосіфам Сярэдзічам

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
8
0
Чытач/адказаць/
09.11.2023
Дык забяры як аддаў, няхай ён па судах цягаецца
0
Ёсік/адказаць/
09.11.2023
Спадар Сярэдзіч, у краіне няма судоў, вашая газета патрапіла ў рукі лукашыстаў, ніхто вам нічога не верне. Глядзіце, каб у шкодзе дзяржаве не абвінавацілі ды гадоў 10 не запрасілі для вас. Новыя адвакаты, былыя мусаўцы, усё зробяць, каб вам далі гадоў 12.
0
Anatol Starkou/адказаць/
10.11.2023
Его не развели. Он сам развёлся. Спектакль это всё. Комедия по сдаче / передаче Народной Воли нынешней власти.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930