Знайсці
08.11.2023 / 18:26РусŁacБел

Расійскага ўцекача выкралі з Грузіі

Удзельнік расійскай ультралевай і анархісцкай арганізацыі «Артпадрыхтоўка» Рафаіл Шэпелеў выйшаў з дому ў Тбілісі і знік. Імаверна, яго вывезлі ў Расію і пасадзілі пад арышт, паведамілі праваабаронцы з арганізацыі «Першы аддзел».

Рафаіл Шэпелеў

Паводле звестак «Першага аддзела», 12 кастрычніка Шэпелеў выйшаў з дому на вуліцы Мтацмінда ў Тбілісі, пасля чаго знік. У доме засталіся яго рэчы.

Паплечнікі актывіста расказалі, што ён не збіраўся вяртацца ў Расію. На наступны дзень пасля знікнення, 13 кастрычніка, Савецкі раённы суд Уладзікаўказа паведаміў на сваім сайце, што Рафаіл Шэпелеў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула аб «дробным хуліганстве».

«Першы аддзел» сцвярджае, што, па інфармацыі крыніцы, Шэпелева змясцілі пад адміністрацыйны арышт, а пасля вызвалення змясцілі пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства тэрарыстычнай накіраванасці.

Рафаіл Шэпелеў — ураджэнец Екацярынбурга. У Расіі яго неаднаразова затрымлівалі на акцыях пратэсту, у тым ліку ў падтрымку Аляксея Навальнага. У лістападзе 2017 года Шэпелева затрымалі ў Маскве ў сувязі з акцыяй прыхільнікаў «Артпадрыхтоўкі». У верасні 2021 года Шэпелеў правёў у Екацярынбургу пікет перад выбарамі ў Дзярждуму. Ён выйшаў на акцыю з плакатам «Там, дзе на лячэнне дзяцей скідваюцца ўсім мірам, прэзідэнт павінен ісці не на выбары, а ў Следчы камітэт».

Шэпелеў, са слоў ягоных паплечнікаў, пераехаў у Грузію якраз у верасні 2021 года.

Як адзначае «Першы аддзел», гэта не адзінкавы выпадак, калі расійскія анархісты знікаюць з краін, у якіх хаваліся ад пераследу, і пасля знаходзяцца ў расійскіх СІЗА.

Праз некалькі дзён пасля знікнення Шэпелева ў Грузіі аналагічная гісторыя адбылася ў іншай краіне. Актывіст Леў Скаракін, які быў прызнаны палітвязнем і з'ехаў з Расіі пасля змены меры стрымання, перастаў выходзіць на сувязь у Кыргызстане. 2 лістапада яго знайшлі ў маскоўскім СІЗА. Два тыдні ён знаходзіўся там без працэсуальнага статусу і, па словах праваабаронцаў, падвяргаўся катаванням.

Чытайце таксама:

Яны могуць мяне толькі падштурхнуць рабіць нашмат лепш, чым я магу — блогер BalaganOFF

Хто і навошта атакуе Цэнтр беларускай салідарнасці

«Правільныя выканаўцы з правільным пасылам». Перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі ў рэгіёнах пройдуць канцэрты праўладных зорак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
25
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031