Знайсці
08.11.2023 / 18:524РусŁacБел

Новы ўрад Славакіі адмовіўся дапамагаць Украіне

Нядаўна сфармаваны ўрад Славакіі на чале з Робертам Фіца адмовіўся ўхваліць новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на суму 40,3 мільёна еўра. Пакет быў падрыхтаваны яшчэ пры ранейшым урадзе, які змяніўся ў выніку выбараў.

Роберт Фіца. Фота: Thierry Monasse/Getty Images

У пакет павінны былі ўвайсці 4 мільёны патронаў, больш за 5 тысяч артылерыйскіх снарадаў, 140 ракет для комплексу СПА «Куб», які Славакія паставіла Украіне раней, і восем мінамётаў з боепрыпасамі для іх.

Левы папуліст Роберт Фіца прыйшоў да ўлады ў тым ліку з абяцаннем спыніць пастаўкі зброі Украіне. Цяпер Славакія, паводле яго, абмяжуецца толькі гуманітарнай дапамогай.

У той жа час, адмовіўшыся ад паставак зброі Украіне на дзяржаўным узроўні, урад Фіца заяўляе, што не будзе перашкаджаць прыватным славацкім кампаніям у выкананні іх кантрактных абавязацельстваў, у тым ліку тых, што датычацца паставак Украіне ўзбраенняў.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Славакіі назваў Украіну «найбольш карумпаванай у свеце»

Першы раз такое. На вынік выбараў у Славакіі паўплывалі дыпфэйкам — з голасам лідара праеўрапейскай партыі

У Славакіі найбольш галасоў набралі папулісты экс-прэм'ера Фіца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
23
1
Бобр /адказаць/
08.11.2023
Хоть у поляков хватило ума и совести не выбрать Конференцию, где среди вполне не плохих идей, было отказ в помощи Украине.
5
За дэмакратыю/адказаць/
09.11.2023
Гэта называцца Дэмакратыя. Славакі не захацелі больш карміць зладзейскі карумпаваны ўрад Зяленскага за кошт свайго бюджэту і прагаласавалі за палітыка, які абяцаў спыніць траншы Украіне. І правільна зрабілі.
0
Чытай уважліва, лукабот/адказаць/
09.11.2023
За дэмакратыю, пачытай уважліва артыкул. Размова не пра траншы, а пра пастаўку зброі. Гуманітарныя грузы Славакія будзе і далей пастаўляць Украіне. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031