Знайсці
08.11.2023 / 22:36РусŁacБел

Расійская ракета трапіла ў Чорным моры ў судна пад сцягам Ліберыі

Расійскія вайскоўцы ўвечары 8 лістапада патрапілі ракетай у цывільнае судна пад сцягам Ліберыі падчас заходу карабля ў порт у Адэскай вобласці. У выніку атакі атрымалі раненні іншаземцы і супрацоўнік порта, яшчэ адзін супрацоўнік порта загінуў, паведамляе «Украінская праўда», спасылаючыся на аператыўнае камандаванне УСУ «Поўдзень».

Фота: АК «Поўдзень»

«Працягваючы тэрор цывільнага суднаходства, вораг падступна ўдарыў супрацьрадыёлакацыйнай ракетай Х-31П у кірунку аднаго з партоў Адэскай вобласці з самалётаў тактычнай авіяцыі ў Чорным моры. Ракета трапіла ў надбудову цывільнага судна пад сцягам Ліберыі ў момант яго заходу ў порт».

Фота: АК «Поўдзень»

У выніку гэтай атакі, як паведамляецца, параненыя трое членаў экіпажа, якія з'яўляюцца грамадзянамі Філіпін. Адзін з іх шпіталізаваны. Лоцман загінуў, яшчэ адзін работнік порта атрымаў раненні.

Чытайце таксама:

Новы ўрад Славакіі адмовіўся дапамагаць Украіне

Ноччу Крым быў атакаваны беспілотнікамі

Ва УСУ назвалі колькасць вайскоўцаў, якія загінулі ў Запарожскай вобласці падчас узнагароджвання

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
25
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031