Знайсці
09.11.2023 / 07:38РусŁacБел

На аўкцыёне прададуць гадзіннік жыхара Віцебска, які плыў на «Тытаніку»

Аўкцыён пройдзе ў суботу ў Брытаніі.

Гадзіннік Сіная Кантара. Фота: Heritage Auctions

Брытанскі аўкцыённы дом Henry Aldridge & Son Ltd выставіў на таргі кішэнны гадзіннік Сіная Кантара — эмігранта з Віцебска, які плыў у красавіку 1912 года ў Амерыку на борце «Тытаніка», піша сайт «Беларусь і свет».

Аўкцыён адбудзецца 11 лістапада ў горадзе Дэвізес графства Уілтшыр. Таргі па лоце пад нумарам 288 стартуюць з 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў (34 тысячы еўра). Але чакаецца, што яны могуць быць прададзеныя за суму ад 50 да 80 тысяч фунтаў (57—90 тысяч еўра).

Сінай Кантар разам са сваёй жонкай Мірыям былі на «Тытаніку» сярод 285 пасажыраў другога класа. Пасля сутыкнення з айсбергам Мірыям пасадзілі ў лодку, і яна выратавалася. А вось Сінай загінуў, яго цела дасталі з ледзяной вады.

Пазней жонка змагла атрымаць знойдзеныя пры мужу рэчы. Яны ўключалі ў сябе гадзіннік, а таксама адзенне, пашпарт Расійскай імперыі, нататнік, грошы, кашалёк, кішэнны тэлескоп і штопар.

Гадзіннік упершыню быў выстаўлены на продаж у жніўні 2018 года на амерыканскім аўкцыёне Heritage Auctions. Іх даў нашчадак Сіная Кантара. А купіў лот за 57,5 тысячы даляраў калекцыянер хранометраў Джон Міётэль.

Чытайце таксама:

На аўкцыёне прадалі апошні ліст з «Тытаніка»

Маці саступіла сыну месца на злашчасным батыскафе «Тытан»

Батыскаф пацярпеў крушэнне ад імплозіі. Тлумачым, што такое імплозія

Ці ёсць у віцебскага музея шанцы набыць карціну Марка Шагала?

Ці можна зарабіць на старых рэчах? Паглядзіце, што ў інтэрнэце прадаецца за шалёныя грошы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
9
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031