Знайсці
09.11.2023 / 08:19РусŁacБел

З пачатку 2022 года ў Мінску зарэгістравана 32 ДТЗ з удзелам трамваяў

У выніку такіх аварый загінуў адзін чалавек, 11 атрымалі траўмы.

ДТЗ на Лагойскім тракце пры павароце на Валгаградскую, калі трамвай літаральна раздушыў легкавік аб слуп. 16 верасня 2023 года. Фота: ДАІ Мінска

З пачатку 2022 года ў Мінску зарэгістравана 32 дарожна-транспартныя здарэнні, якія адбыліся альбо з удзелам трамваяў, альбо ў зоне іх прыпыначных пунктаў, расказаў намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч, пішуць Мінск-Навіны.

Асаблівасць гэтага транспарту ў тым, што любое дарожна-транспартнае здарэнне ў межах габарытаў шляхоў імгненна паралізуе рух вагонаў па ўсёй лініі. Разам з тым рызыка прастояў з-за ДТЗ на выдзеленых лініях мінімальная.

Самая складаная сітуацыя на скрыжаваннях, праз якія праходзяць трамвайныя шляхі.

Сталічная трамвайная сетка мае працягласць 25 кіламетраў. З іх прыкладна 47% адасобленыя ад праезнай часткі, яшчэ 19% аддзеленыя часткова. Астатняя частка сумешчана з дарогай.

Трамвайная лінія налічвае 95 прыпынкаў. Звыш 80% з іх канструкцыйна выдзелены пры дапамозе пасадачных пляцовак. Але ёсць і тыя, дзе пасадка і высадка пасажыраў адбываецца непасрэдна на праезную частку. Такія прыпынкі размешчаны на вул. Якуба Коласа, Даўгабродскай, Першамайскай, на Старавіленскім тракце.

Чытайце таксама:

Трамвай літаральна раздушыў легкавік аб слуп ВІДЭА

У Мінску за раніцу адбылося чатыры ДТЗ з матацыклістамі

У Мінску грамадскі транспарт атрымае прыярытэт на скрыжаваннях

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031