Знайсці
09.11.2023 / 08:322РусŁacБел

Сузаснавальнік Apple Стыў Возняк шпіталізаваны ў Мехіка

Прычынай для звароту да дактароў мог стаць ішэмічны інсульт.

Стыў Возняк. Фота: Luca Bruno / AP

73-гадовы сузаснавальнік Apple Стыў Вазняк шпіталізаваны ў Мехіка, дзе ён выступаў на бізнэс-форуме, паведаміла выданне TMZ.

Прычынай для звароту да дактароў мог стаць ішэмічны інсульт. Возняк адчуў сябе блага, паскардзіўся на галавакружэнне.

Крыніцы, якія валодаюць сітуацыяй, паведамілі выданню, што Стыў выступіў з прамовай у сераду ў Мехіка на сусветным бізнэс-форуме, пасля чаго сказаў сваёй жонцы, што «адчувае сябе кепска». Затым у яго пачалі выяўляцца сімптомы, што ўстрывожылі яго жонку, якая сказала, што яму трэба легчы ў бальніцу.

73-гадовы сузаснавальнік Apple супраціўляўся, кажучы, што з ім усё будзе ў парадку, але яго жонка настойвала і ў рэшце рэшт настаяла на тым, каб ён адправіўся ў бальніцу.

Зараз Возняк знаходзіцца ў аддзяленні неадкладнай дапамогі бальніцы Мехіка, дзе дактары праводзяць аналізы.

Некалькі чалавек з каманды Стыва вылецелі ў Мексіку на прыватным самалёце, каб на свае вочы ўбачыць, што з ім адбываецца, і адвезці яго назад у ЗША для далейшага лячэння, калі гэта неабходна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
1
1
Woodoo Cult /адказаць/
09.11.2023
Даже на самолёте вылетели? Ух ты, пускай обклеят его долларами с ног до головы, может поможет.
09.11.2023
Woodoo Cult , Это нормальная практика, если ты не нищеброд.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031