Знайсці
09.11.2023 / 10:491РусŁacБел

Намеснік кіраўніка карпарацыі «Раскосмас» памёр ва ўзросце 40 гадоў

У Максіма Аўчыннікава была цяжкая хвароба.

Максім Аўчыннікаў. Фота: rus team

Намеснік кіраўніка Раскосмаса па эканоміцы Максім Аўчыннікаў памёр на 41-м годзе жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы. Пра гэта паведаміў былы кіраўнік дзяржкарпарацыі Дзмітрый Рагозін, піша ТАСС.

«Ён рашуча адстойваў інтарэсы ракетна-касмічнай галіны, якая стала на шлях барацьбы з карупцыяй. Як вынік — гады беспрэцэдэнтных безаварыйных пускаў», — адзначыў Рагозін.

Аўчыннікаў нарадзіўся 11 верасня 1983 года. У 2006 годзе скончыў магістратуру эканамічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава. 26 кастрычніка 2018 года быў зацверджаны на пасаду намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах Раскосмаса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0
0
Владислав/адказаць/
09.11.2023
Загадкавая цяжкая хвароба. Памятаю, Аляксандр Літвіненка таксама быў такім хворым.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031