Знайсці
09.11.2023 / 11:355РусŁacБел

Святлана Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцтвам YouTube падтрымку беларускай мовы на платформе

Прадстаўніца YouTube Сабін Франк адзначыла, што магчымасць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads ужо абмяркоўваецца.

Беларуская лідарка наведала офіс YouTube у Берліне, дзе сустрэлася з кіраўніцай платформы адказнай за сувязі з урадам Сабін Франк, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

На сустрэчы абмеркавалі падтрымку беларускай мовы ў YouTube. Цяпер нашая мова падтрымліваецца ў бальшыні сэрвісаў YouTube, даступная ў інтэрфейсе і дазваляецца манетызацыя беларускамоўнага кантэнту.

Прадстаўніца YouTube адзначыла, што магчымасць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads ужо абмяркоўваецца.YouTube адсочвае і імкнецца выдаляць зняважлівыя відэа, запісаныя сілавікамі пад прымусам, каналы і акаўнты прапагандыстаў.

Таксама Ціханоўская і Франк абмеркавалі магчымасць арганізацыі трэнінгаў для беларускіх медыя і ініцыятываў з удзелам спецыялістаў YouTube.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
3
Фіста Камянецкая/адказаць/
09.11.2023
Onlyfans таксама патрабуе ўвагі 🙏🏻
3
Карыстальнік/адказаць/
09.11.2023
Няхай бы Google Maps трохі абеларусілі, а то гідка ад татальнай расейшчыны
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
09.11.2023
Вельмі слушная ініцыятыва. Варта не прыпыняцца на Ютубе. Галасавыя сэрвісы Гугла, якія кіруюцца штучным інтэлектам, зазнаюць экспанэнтны прырост у наступныя некалькі гадоў. Для беларускай мовы экзістэнцыяльна важна патрапіць у абшар распрацоўкі Гугаль у гэтым накірунку.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031