Знайсці
09.11.2023 / 11:483РусŁacБел

Зяленскі назваў умовы для перамоваў

«Расійскія салдаты павінны сысці на сваю ўласную зямлю. Яны павінны сысці».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Francisco Seco / AP 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што адкрыты для мірных ініцыятыў іншых краін, аднак адхіліў магчымасць кампрамісу з РФ. «Чаму вы думаеце, што краіна, якая знаходзіцца ў стане вайны, краіна, на якую напалі, павінна быць гатовая да кампрамісу? Расійскія салдаты павінны сысці на сваю ўласную зямлю. Яны павінны сысці. Гэта рэальны спосаб спыніць вайну», — падкрэсліў ён падчас выступу праз відэасувязь на канферэнцыі Reuters NEXT у Нью-Ёрку ў сераду, 8 лістапада, піша Delfi.

«Калі кампрамісам стануць нашы тэрыторыі, то вы павінны разумець, што будзе ў іншых рэгіёнах, на іншых кантынентах. З гэтага моманту паўсюль тэрыторыі іншых краін будуць пад пагрозай», — дадаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што Украіна «гатовая пачуць любыя галасы, калі яны не расійскія» і прадугледжваюць вывад расійскіх войскаў з украінскіх тэрыторый. У тым ліку ў Кіеве гатовыя прыслухацца да прапаноў Бразіліі, ЗША, Кітая, афрыканскіх краін.

«Мы кажам, што мы можам падзяляць вашыя ідэі, гэта нармальна. Толькі нашы 10 пунктаў (украінскай формулы міру) — не догма. Але ўсе прапановы павінны быць заснаваныя на адной ідэі, інакш мы ніколі не знойдзем рашэння», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Гаворачы пра дыскусіі ў ЗША аб магчымым скарачэнні вайсковай і фінансавай дапамогі Украіне, Зяленскі заўважыў, што некаторыя выказванні прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі «сапраўды небяспечныя». «Вядома, нашы людзі баяцца такіх галасоў», — сказаў ён.

Аднак, са слоў Зяленскага, нават калі ЗША зменяць сваю замежную палітыку, украінцы прадоўжаць змагацца: «Мы будзем змагацца без вас, вы павінны разумець наш народ: Свабода — самая важная каштоўнасць, якая ў нас ёсць, і ніхто яе не аддасць, нават калі вялікія лідары паспрабуюць нас да гэтага падштурхнуць».

Чытайце таксама:

Прадстаўнікі ЗША і ЕС абмяркоўваюць з Украінай магчымасць перамоваў з Расіяй — NBC

Зяленскі не лічыць сітуацыю на фронце патавай, перамоў і саступак Расіі не будзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
47
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
5
Бобр/адказаць/
09.11.2023
Правильно сказал. Похожий опыт был у Панской Польши. Рижский Мирный договор. Уступили, не дошли до границ 1772. Запад устал, тогда ещё можно, последствия 1 мировой. Но сейчас что мешает дать самолёты, а то украинцы по капле все просят. В итоге дают, когда столько жизней простых ребят с обоих сторон потеряно. Тут и психологический фактор. Русские мобилизованные увидев в небе ф16, точно домой пойдут. Скорее Путину нужна война, ибо фронтовики спросят, что мы там делали
3
Максим Дизайнер/адказаць/
10.11.2023
Бобр

"Русские мобилизованные увидев в небе ф16, точно домой пойдут"

А ф16 домой не пойдут, когда увидят российские с-400?Ка пошли немецкие тигры.

https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/32991"
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
11.11.2023
а Зяленскі - гэта што? украінец?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031