Знайсці
09.11.2023 / 11:587РусŁacБел

У Сімферопалі адкрылі помнік калабаранту Кірылу Страмавусаву

Год таму Страмавусаў загінуў у ДТЗ.

Помнік адкрылі ў анексаваным Сімферопалі, паведамляе «Політіка страны».

Прызначаны РФ «намеснік кіраўніка Херсонскай адміністрацыі» загінуў 9 лістапада 2022 года ў ДТЗ — за два дні да вызвалення Херсона.

Страмавусаў з  лістапада 2017 да студзеня 2019 года быў старшынёй Херсонскага аддзялення Сацыялістычнай партыі Украіны, якую на той момант узначальваў адыёзны Ілля Ківа. З 2021 года — член прарасійскай партыі «Держава».

На ўкраінскіх парламенцкіх выбарах 2019 года балатаваўся ў народныя дэпутаты Украіны як самавылучэнец па 82 акрузе, атрымаўшы 1,74% галасоў. Падчас пандэміі COVID-19 пачаў прасоўваць антыпрышчэпачныя перакананні і тэорыі змовы. У сваіх роліках ён абвінавачваў улады ў распаўсюдзе COVID-19, распавядаў пра «біялабараторыі ЗША на Украіне» і заклікаў жыхароў не насіць маскі і не прытрымлівацца абмежаванняў.

На выбарах у мэры Херсона 2020 года набраў 1,37% галасоў.

Пасля пачатку ўварвання Расіі на Украіну (2022) і наступнай расійскай акупацыі Херсонскай вобласці падтрымаў дзеянні Расіі і ў пачатку сакавіка сфармаваў калабарацыянісцкі Камітэт выратавання за мір і парадак, потым стаў намеснікам кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці.

Паводле афіцыйнай версіі, загінуў 9 лістапада 2022 года ў ДТЗ за 8 кіламетраў ад Новай Кахоўкі ўдзень, калі быў апублікаваны загад міністра абароны Расіі аб пакіданні Херсона і адступленні на левы бераг Дняпра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Андрусь/адказаць/
09.11.2023
Я думаў, там на помніку будзе выяўлена "промежность", а там нейкі мужык у пінжаке. 
0
Суповой пакетик/адказаць/
09.11.2023
Полностью согласна с одной поправкой: эти [...] не заслужили памятников!.. Даже надмогильных.
1
Проста жыхар/адказаць/
09.11.2023
Недальнабачна зрабілі. Вызваліцца Крым - знікне помнік. Трэба было пад масквой пахаваць, каб стабільна стаяў. Хаця і там небяспечна - тамтэйшыя калдыры парэзалі б на метал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031