Знайсці
09.11.2023 / 12:009РусŁacБел

Дома ў пісьменніка Сашы Філіпенкі адбыўся ператрус. Ягонага бацьку затрымалі

Маці сказалі: «Скажыце дзякуй сыну».

Фота: фэйсбук Філіпенкі

«У мяне дома ператрус. Сем чалавек з аўтаматамі. Бацьку забралі. Маці сказалі: «Скажыце дзякуй сыну». Відавочна, што ціснуць на мяне і хочуць, каб я перастаў выказвацца ў еўрапейскай прэсе», — напісаў ён у фэйсбуку.

39-гадовы Саша Філіпенка — беларускі пісьменнік, журналіст і публіцыст. Аўтар кніг «Былы сын», «Крэмулятар», «Чырвоны Крыж», «Вяртанне ў астрог», «Цкаванне». Яго раманы перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую мовы. Рэзка крытыкуе ўлады Беларусі і Расіі. 

Ад 2004 да 2020 года жыў у Расіі, дзе працаваў у незалежных СМІ. 

Улетку 2023 года ў Вільні была пастаўлена яго п'еса «Ціхары» пра падзеі ў Беларусі ў 2030 годзе. Па сюжэце настаў апакаліпсіс, але нават ён не спыніў палітычных судоў, якія праводзяць у бункеры.

Чытайце таксама:

У Вільні адбылася прэм'ера спектакля «Ціхары» па п'есе Сашы Філіпенкі. І вось чаму яго варта пабачыць ФОТЫ

Саша Філіпенка: Людзі, якія ўсё жыццё займаюцца мастацтвам кампрамісу, гуляюць заведама прайграную партыю

У Вільні адбылася сустрэча з пісьменнікам Сашам Філіпенкам

«Расійскае грамадства нават не паспрабавала». Саша Філіпенка — пра розніцу паміж расіянамі і беларусамі

З'явіўся ў продажы раман Сашы Філіпенкі «Крэмулятар»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
26
1
ИВАН/адказаць/
09.11.2023
Агнешка,ты о чём?
1
Ня-на-вісць да рускагаміру /адказаць/
09.11.2023
Агнешка, У спектаклі падзеі адбываюцца ў найбліжэйшай будучыні. Яго падзагаловак і жанравае вызначэнне: «Беларусь 2030. Суд у постапакаліпсісе».
 Па сюжэце настаў апакаліпсіс, але нават ён не спыніў палітычных судоў, якія праводзяць у бункеры.

0
Вероятный /адказаць/
10.11.2023
Нешта русскій мір не швнуе сваіх апалагетаў. Доразбрасываетесь, госопда! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031