Знайсці
09.11.2023 / 12:529РусŁacБел

Пуцін прыедзе ў Мінск

Прэзідэнт Расіі прыедзе ў Мінск на саміт АДКБ.

Фота Contributor / Getty Images

Прэзідэнт Расіі прыедзе ў Мінск 23 лістапада на саміт АДКБ, пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым у Астане, піша ТАСС.

Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з прэзідэнтам [Казахстана], у нас вельмі добрыя адносіны — і асабістыя добрыя, і дзелавыя. Безумоўна, гэта дапамагае ў працы. Упэўнены, што так будзе і далей», — сказаў Пуцін на перамовах з казахстанскім лідарам Касым-Жамартам Такаевым.

«Нядаўна разам удзельнічалі ў саміце СНД у Бішкеку. Неўзабаве сустрэнемся ў Мінску на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі [АДКБ], а да канца года будзем мець дадатковыя магчымасці пагутарыць у Пецярбургу падчас саміту ЕўрАзЭС і традыцыйнай нефармальнай пераднавагодняй сустрэчы лідараў СНД», — удакладніў свае найбліжэйшыя планы прэзідэнт РФ.

Папярэдні раз кіраўнік расійскай дзяржавы наведваў Беларусь у снежні 2022 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
25
2
Cамотны вандроўнік/адказаць/
09.11.2023
Дык а Хартыя-97 Пуціна даўно, як месяц таму, закапала. Нават хаўтуры зладзіла! А гэты Пуцін, кажуць -- не настаяшчы.
0
Абу /адказаць/
09.11.2023
Мінск, дзе ў вас можна смачна пацалаваць хлопчыка ў пузік?
0
Няма значэнне /адказаць/
12.11.2023
Лукашэнка зрабі добрую справу, арыштуйце яго і перадайце ў гаагу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031