Знайсці
09.11.2023 / 14:006РусŁacБел

Вынеслі прысуд айцішніку, затрыманаму пасля атакі на самалёт у Мачулішчах

Дзмітрыя Маставога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Па гэтых артыкулах яму пагражала да 15 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядаў Брэсцкі абласны суд, заўтра ў Вярхоўным судзе будзе разгледжана апеляцыя. Паседжанне будзе закрытае. На інфармацыю пра гэта звярнуў увагу Reform.by.

Афіцыйна пра прысуд не паведамлялася, але як даведаўся Dissidentby, Дзмітрыю далі 10 гадоў калоніі.

Дзмітрыя Маставога затрымалі ў пачатку сакавіка 2023 года. У фільме «Гаспар на сувязь не выйшаў» на тэлеканале АНТ, які выйшаў 5 красавіка, сцвярджалі, што Дзмітрый нібыта прапаноўваў «Беларускаму Гаюну» зліваць інфармацыю аб аэрадроме: ён наладзіў трансляцыю з ноўтбука праз скайп, яна ішла два тыдні без перапынку. Яго затрымалі, калі ён нібыта забіраў камеру са схованкі. «Беларускі Гаюн» пазней заявіў, што Маставы не вёў для іх трансляцыю.

Дзмітрый Маставы. Фота: сацсеткі

Дзмітрыю Маставому 45 гадоў. Ён родам з Сеніцы, вучыўся ў Політэхнічным каледжы ў Мінску, прафесійны праграміст.

Вядома, што Дзмітрыя затрымлівалі тры гады таму, у кастрычніку 2020 года, падчас пратэстаў і асудзілі на суткі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
33
2
Аляксандр/адказаць/
09.11.2023
Каб ён гэта сапраўды здзейсніў, то было б не 10 гадоў, а блізка да максімальнага.
1
Руслан/адказаць/
09.11.2023
"Измена государству". Какому государству он изменил, если самолёт принадлежал ВС РФ?
0
даведка /адказаць/
09.11.2023
Есть ли у кого проблема с reCAPTCHA электронного расписания судебных заседаний на сайте Верховного суда?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031