Знайсці
09.11.2023 / 18:303РусŁacБел

Прэзідэнт Чэхіі: Украіна не атрымлівае ваеннай перавагі, час ідзе на карысць РФ

Прэзідэнт Чэхіі, былы генерал НАТА Пэтр Павэл лічыць, што бягучая сітуацыя на фронце не сведчыць аб тым, што Украіна можа атрымаць ваенную перавагу, а час гуляе на карысць Расіі, якая мае больш моцную мабілізацыйную базу для жывой сілы. Пра гэта ён заявіў на канферэнцыі «Дыпламатыя і бяспека», піша «Еўрапейская праўда».

 Пэтр Павэл. Фота: Petr David Josek / AP Photo

Чэшскі прэзідэнт лічыць, што час гуляе на карысць РФ і што перамовы могуць пачацца ў наступным годзе.

«Перамовы могуць пачацца ў наступным годзе, паколькі развіццё падзей не ўказвае на тое, што ўкраінскі бок атрымае ваенную перавагу. Час зараз гуляе на карысць Расіі, якая мае моцную мабілізацыйную базу для жывой сілы. Выйграўшы час, яна таксама зможа папоўніць матэрыяльную базу, якой ёй даўно не хапала. Мы бачым масавыя пастаўкі з Паўночнай Карэі, мы бачым спробы абысці санкцыі», — сказаў Пэтр Павэл.

Па ягоных словах, відавочна, што Расія спрабуе зацягнуць канфлікт. Ён мяркуе, што яна таксама можа чакаць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ў наступным годзе.

У той самы час Павэл перакананы, што Захад павінен працягваць падтрымліваць Украіну.

«Сітуацыя не зʼяўляецца адназначна станоўчай. Станоўчым для Украіны павінна быць тое, што мы на іх баку і павінны падтрымліваць іх у дасягненні іх мэт. Са свайго боку, у нас няма іншага выбару, акрамя як працягваць аказваць падтрымку», — сказаў ён.

Яшчэ ў сакавіку былы генерал НАТА Пэтр Павэл выказваў меркаванне, што для Украіны «акно магчымасцяў адкрыта сёлета», што Украіна павінна выкарыстоўваць магчымасць контрнаступлення ў гэтым годзе, бо ў далейшым атрымаць дапамогу ад саюзнікаў на новую спробу будзе надзвычай складана.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
2
1
Он прав/адказаць/
09.11.2023
Он прав
09.11.2023
Час гуляе? Ну пасаромеліся б.
0
семен/адказаць/
11.11.2023
возможно это делается все специально.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930