Знайсці
09.11.2023 / 19:504РусŁacБел

Кіраўнік следства па справах Ціханоўскай і Калеснікавай стаў адвакатам 

Сярод прынятых у лік адвакатаў за апошнія чатыры месяцы ёсць як мінімум два высокапастаўленыя сілавікі. Гэта Міхаіл Мігура і Сяргей Кукса, піша рэсурс «Права на абарону».

Мігура зʼяўляўся першым намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі Стаўбцоўскага РАУС Мінскай вобласці.

У юрыдычнай кансультацыі Стаўбцоўскага раёна ў адзін момант былі выкліканы на пераатэстацыю і прызнаны некампетэнтнымі ўсе тры адвакаты.

Пасля гэтага юрыдычная кансультацыя гэтага не самага маленькага раёна Мінскай вобласці доўгі тэрмін была без адвакатаў — арганізоўваўся так званы прыём грамадзян адвакатамі, прыпісанымі да зусім іншых кансультацый. Магчыма, менавіта такім спосабам была вырашана праблема адсутнасці мясцовых адвакатаў, піша «Права на абарону».

Сяргей Кукса быў следчым па палітычна матываваных крымінальных справах у перыяд са жніўня 2020 года. Пры гэтым ён як сам непасрэдна праводзіў следчыя дзеянні з удзелам палітычных зняволеных, так і даручаў правядзенне асобных следчых дзеянняў падпарадкаваным следчым. Ён непасрэдна складаў і падпісваў пастановы аб правядзенні аператыўна-вышуковых, следчых і працэсуальных дзеянняў па крымінальных справах.

Непасрэдна ён быў адным з кіраўнікоў расследавання крымінальных спраў у дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Максіма Знака і Марыі Калеснікавай, спраў іншых палітычных зняволеных. Быў прыняты ў юрыдычную кансультацыю Цэнтральнага раёна г. Мінска, паведамляе «Права на абарону».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
36
09.11.2023
У краіне не засталося адвакатаў.


Магчыма, менавіта такім спосабам была вырашана праблема адсутнасці мясцовых адвакатаў, піша «Права на абарону».
_________
Гэта як калі б злодзей стаў мянтом))))
Каму патрэбныя паслугі такіх "адвакатаў"?
А як хутка сілавікі пойдуць у дактары і настаўнікі?))
1
Рэчаіснасьць /адказаць/
09.11.2023
Няма тутака адвакатаў, а гэтыя авакада
0
даведка /адказаць/
09.11.2023
В Беларуси адвокатами становятся следователи и чекисты, а судьями прокуроры и юристы заочного образования.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930