Знайсці
12.11.2023 / 18:0218РусŁacБел

«Насельніцтва можна павялічыць проста як рухам чароўнай палачкі». Патрыярх Кірыл падзяліўся шляхам рашэння дэмаграфічнай праблемы

Патрыярх Кірыл заявіў, што забарона абортаў дапаможа павялічыць насельніцтва краіны «як рухам чароўнай палачкі». З такімі словамі кіраўнік РПЦ выступіў на пленарным пасяджэнні агульнацаркоўнага з'езда па сацыяльным служэнні.

Патрыярх Кірыл. Фота: AP

«Сапраўды, мы маем патрэбу ў большай колькасці людзей, гэта факт відавочны, яго ўсе прызнаюць: і палітыкі, і сацыёлагі. Але каб гэта было так, хтосьці там павінен працаваць рэальна, каб павялічвалася насельніцтва.

А насельніцтва можна павялічыць проста як рухам чароўнай палачкі. Калі гэтую праблему вырашым, калі навучымся адгаворваць жанчын ад здзяйснення аборту, адразу статыстыка пойдзе ўверх», — упэўнены Кірыл.

Тым самым ён падтрымаў ініцыятыву шэрага расійскіх рэгіёнаў забараніць «схіленне жанчын да здзяйснення абортаў» і заклікаў распаўсюдзіць прынятыя рэгіёнамі законы на федэральны ўзровень. Дагэтуль падобныя законы прынялі ў Мардовіі і Цвярской вобласці.

Паводле Кірыла, часам з розных прычын, у тым ліку і камерцыйных, лекары схіляюць жанчыну зрабіць аборт, аднак гэта, як адзначыў патрыярх, з'яўляецца злачынствам. 

Чытайце таксама:

Патрыярх Кірыл лічыць, што Расія засталася свабоднай дзякуючы ядзернай зброі

Патрыярх Кірыл заклікаў да мабілізацыі перад «сіламі зла»

Патрыярх Кірыл павіншаваў беларусаў. У віншаванні няма слова пра незалежнасць Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
36
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
19
0
ProSvet/адказаць/
13.11.2023
Самый типичный САТАНИСТ.
Вся РПЦ ментально застряла во временах Инквизиции...
а с учетом окружающего мира и развития капитализма стала просто 
ЗАО "Секта "РПЦ""
0
дамблдор/адказаць/
13.11.2023
Гары Потэр, Гермиона дело говорит
0
Гер ми она/адказаць/
14.11.2023
а. 'чароўная палачка' - гэта пісюн)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031