Знайсці
12.11.2023 / 22:37РусŁacБел

Георгій Кандрацьеў судзіцца з федэрацыяй футбола

20 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе будзе разгледжана апеляцыя былога галоўнага трэнера зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева на адмову ва ўзбуджэнні справы ў дачыненні да Беларускай федэрацыі футбола. Пасяджэнне прызначанае на 11:30, інфармацыя пра гэта апублікаваная на партале электроннага судаводства, заўважыў «Позірк».

Рашэнне не заводзіць справы раней прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.

З-за чаго былы трэнер судзіцца з АБФФ, дакладна невядома. Крыніцы «Позірка» ў беларускіх футбольных колах выказалі здагадку, што гаворка можа ісці аб суме матэрыяльнай кампенсацыі, якая належыць трэнеру ў выпадку датэрміновага скасавання кантракта з ініцыятывы наймальніка.

Аб адстаўцы трэнерскага штаба зборнай Беларусі на чале з 63-гадовым Кандрацьевым АБФФ аб'явіла 29 чэрвеня. У паведамленні прэс-службы арганізацыі матывы прынятага рашэння не называліся, але няцяжка здагадацца, што справа была ў кепскіх спартыўных выніках. 

Чытайце таксама:

«Беларускі футбол амаль не гляджу». Экс-трэнер нацыянальнай зборнай амаль два месяцы адпачывае ў Балгарыі

Прызначаны новы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе. Папярэднім месцам яго працы была зборная Руанды

Міністр спорту стварае альтэрнатыўную федэрацыю футбола, бо не можа ўплываць на АБФФ — Трыбуна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031