Знайсці
13.11.2023 / 15:545РусŁacБел

Тата не купіў дачцэ самаката — і ледзь не стаў фігурантам крымінальнай справы

Незвычайны сямейны інцыдэнт разглядалі на чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх у Баранавічах.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Бацька паабяцаў дачцэ купіць электрасамакат, а сыну — горны ровар. Адразу дзве пакупкі ў яго зрабіць не ўдалося, таму вырашыў парадаваць дзяцей па чарзе. І спачатку набыў ровар для сына, паведамляе мясцовае выданне «Наш край».

Дачка ж настолькі раззлавалася, што выкананне яе жадання вырашылі адкласці на потым, што закаціла дома скандал, пасля чаго схлусіла маці, што бацька яе біў і некалькі разоў балюча ўдарыў па нагах.

Перапалоханая жанчына паведаміла пра здарэнне ў міліцыю.

Пазней, усвядоміўшы, што нарабіла, дзяўчынка прызналася, што схлусіла, і ніхто яе не збіваў. Хлусня стала спосабам адпомсціць бацьку за нявыкананае абяцанне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
20
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
10
0
Дабрабыт/адказаць/
13.11.2023
Дурка какая-то. Не повезло мужику.
1
Кася/адказаць/
13.11.2023
Вырасце, як не атрымае жаданага, то будзе мужчын у харасменце абвінавачваць. І ўсе будуць ёй верыць. Бо цяпер так прынята: верыць без доказаў.
0
циник/адказаць/
14.11.2023
Сочувствую мужику. Это горе. Две бабы и обе страшные идиотки.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031