Знайсці
13.11.2023 / 16:275РусŁacБел

У Самары згарэў зусім новы беларускі трамвай

У расійскім горадзе Самара на хаду загарэўся трамвай вытворчасці «Белкамунмаш». Здарэнне адбылося ўвечары 11 лістапада. У салоне ў гэты момант знаходзіліся пасажыры, піша сайт 63.ru.

Скрыншот з відэа

«Патушыць агонь сваімі сіламі не ўдалося. Уласная парашковая сістэма пажаратушэння, якой абсталяваны трамвай, з надзвычайным здарэннем таксама не справілася. На месцы працуюць пажарнікі. Паводле папярэдніх даных, у трамваі паміж унутранай прасторай даху і самім дахам магло адбыцца кароткае замыканне», — расказаў дырэктар мясцовага трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення.

Мясцовы Следчы камітэт паведамляе пра аднаго пацярпелага ў выніку ўзгарання.

Унутры трамвая пасля пажару. Фота з сацсетак

Гэты трамвай — адзін з пяці новых вагонаў, якія даставілі ў Самару з Беларусі ў канцы лета. Усяго іх павінны паставіць 12. Трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне Самары збіраецца выстаўляць да беларускага вытворцы прэтэнзіі.

Раней праблемай самаўзгарання адзначаліся беларускія аўтобусы, пастаўленыя партыямі ў расійскія гарады.

Чытайце таксама:

З пачатку 2022 года ў Мінску зарэгістравана 32 ДТЗ з удзелам трамваяў

Беларускія аўтобусы вярнулі на гарадскія маршруты Санкт-Пецярбурга

МАЗ пракаментаваў зняцце сваіх аўтобусаў з рэйсаў у Санкт-Пецярбургу

Чаму ў Пецярбургу масава гараць новыя аўтобусы МАЗ? Наступствы санкцый

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
23
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
4
4
абырв/адказаць/
13.11.2023
В Питере горят беларусские автобусы, в Самаре сгорел первый трамвай. Это свидетельствует о крайне низком качестве бел. продукции.
0
Paliašuk/адказаць/
13.11.2023
Мой апошні тралейбус па праспэкце паедзе, загрукоча ўночы мой апошні трамвай. Да наступнай пастаўкі пройдзе пару стагоддзяў, пройдзе пару стагоддзяў... А пакуль што - бывай. (версія гімна Белкамунмаша)
0
гоблен/адказаць/
13.11.2023
Купляйце бедарускае! ® Зоблена ў РБ :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031