Знайсці
13.11.2023 / 16:495РусŁacБел

У Полацкім універсітэце прайшоў «Дзень выбару прафесіі». Выбар нешырокі

У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адбылася акцыя «Дзень выбару прафесіі», паведамляе прэс-служба ўніверсітэта. Паколькі мерапрыемства было арганізавана і ініцыявана Віцебскім абласным упраўленнем унутраных спраў, то прафарыентацыя была адпаведная.

Рэктар універсітэта Юрый Раманоўскі ацаніў тое, што адбывалася, як «унікальную магчымасць для нашых студэнтаў пазнаёміцца са спецыфікай працы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Сёння ў студэнтаў ёсць магчымасць асабіста задаць пытанні і, магчыма, ужо дамовіцца аб будучым працаўладкаванні».

У сваю чаргу, першая прарэктарка Аксана Голубева адзначыла, што «нашы выпускнікі ўяўляюць вялікую цікавасць для такіх структур. Мы можам прыносіць карысць у тэхнічным кірунку, у IT, а таксама ў галіне юрыспрудэнцыі». Яна ўпэўненая, што студэнты ПДУ «хочуць і могуць па сваіх маральных прынцыпах, перакананнях, ладу жыцця, стану здароўя, спартыўнай форме стаць абаронцамі правапарадку, надзейнымі людзьмі, якія ахоўваюць наша грамадства і нашу краіну». Таму, маўляў, «цікавасць такіх структур да нашых выпускнікоў невыпадковая».

Сілавікі падчас мерапрыемства паказалі пяць інтэрактыўных пляцовак са спецыяльнай тэхнікай, узбраеннем, аўтамабілямі. Былі на выставе і кінолагі з сабакамі.

Чытайце таксама:

Наваполацкага дэпутата пакаралі штрафам за непадпарадкаванне міліцыянтам і п'яную язду. Але з дэпутацкага крэсла не выгналі

Сярод затрыманых у Наваполацку — інжынер-інтэлектуал

Былога начальніка наваполацкай міліцыі судзілі за непадпарадкаванне яго колішнім калегам. Але пакараць яго цяжка, бо ён дэпутат 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
21
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
9
4
дзядок/адказаць/
13.11.2023
Тое, што моладзь знаёміцца са зброяю, не такая ўжо і благая справа. Бы некалі казала мая бабуля: "Грошык такі: ў ім два бакі". Пакуль, канечне, зарана прадказваць, у які бок хлопцы гэтую зброю павернуць, але надзея ёсць.
0
гоблен/адказаць/
13.11.2023
Ну, да! Конешна. 😎 Вероятность указанного сценария примерно такая же, как если б Гитлерюгенд повернул оружие против Ади и СС в 1945-ом. Известен таки хоть один случай, штоле? Тогда о чём мы с таким умиляюще серьёзным видом говорим? 🤣🙄 Бабуля ещё какая-то с понтом дела) а вот вероятность того, шта учашиеся этого провинциального "университета" для гопоты будут в автозаках глумицо над очередными карнавальщиками очень велика
0
гоблен/адказаць/
13.11.2023
Фантазёры, биэляць. Точно, в параллельной реальности живут, ораторы))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031