Знайсці
29.11.2023 / 20:4119РусŁacБел

Дарагія жанчыны! Што носяць нявесткі Лукашэнкі і колькі каштуе іх гардэроб 

Гадзіннікі па цане машыны і сукенкі коштам з сярэдні заробак беларуса. Якім брэндам аддаюць перавагу жонкі Віктара і Дзмітрыя Лукашэнкаў?

Фота, магчыма, 2021 года. President.gov.by

Аляксандр Лукашэнка — патрыярх вялікай сям'і. У палітыка трое сыноў, двое з якіх даўно ў шлюбе і маюць сваіх дзяцей. Сямейнікі, як і сам Лукашэнка, старанна выбіраюць адзенне, у якім з'яўляюцца на публіцы — часцей за ўсё на фатаграфіях СМІ яны выглядаюць падкрэслена проста.

Аднак нам удалося разгледзець некалькі прадметаў, кошт якіх здзіўляе — усе гэтыя рэчы мы сустрэлі ў гардэробах нявестак Лукашэнкі.

Лілія валодае арт-галерэяй, Ганна піша песні, якія ўсхваляюць свёкра. Нярэдка жанчыны песцяць сябе дарагімі брэндамі. 

Лілія Лукашэнка і дарагія гадзіннікі

Лілія Лукашэнка (у дзявоцтве — Сомава) нарадзілася ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, дзе прайшло дзяцінства і Віктара Лукашэнкі. Там яны і пазнаёміліся.

Ажаніліся маладыя людзі, калі Ліліі было 19, а Віктару — 23. У 1998 годзе ў пары з'явіўся першынец — дачка Вікторыя. З часам у сям'і нарадзілася яшчэ трое дзяцей: Аляксандр, Валерыя і Яраслаў.

Лілія скончыла Мінскі педагагічны ўніверсітэт і пачала будаваць кар'еру. У 2000-м, пасля першага дэкрэту, яна стала працаваць спецыялістам у «Беларускіх мастацкіх промыслах». Аднак неўзабаве ў яе знайшлася больш прэстыжная «падпрацоўка». У 2012 годзе журналіст Павел Шарамет апублікаваў расследаванне, у якім гаварылася, што нявестка Лукашэнкі ўзначальвала мінскае прадстаўніцтва кіпрскай кампаніі Eastleigh Trading, якая належыць бізнэсмену Уладзіміру Пефціеву. У 2017 годзе з'явілася інфармацыя, што Лілія Лукашэнка займае высокую пасаду ў сербскай кампаніі-забудоўшчыку Dana Holdings. 

Фота: сацсеткі галерэі «АртХаос»

Цяпер Лілія кіруе мастацкім салонам «АртХаос», размешчаным у гандлёвым цэнтры «Дана Мол». 

Жонка Віктара Лукашэнкі аддае перавагу рэчам, пашытым на заказ, або тым, брэнд якіх складана вызначыць. На мерапрыемствах, якія праводзяцца ў салоне «АртХаос», жанчына з'яўляецца ў класічным адзенні: блузках, касцюмах са штанамі.

Фота: БелТА

У масе безназоўнай адзежы мы заўважылі сукенку італьянскага моднага дома Max Mara. Рэч выраблена з шоўку і ўпрыгожана дэкаратыўнымі гузікамі. Актуальны кошт такой — каля 570 даляраў ЗША.

Фота: стокавая крама

А якія аксэсуары выбірае Лілія? У 2016 годзе, на выпускную лінейку сваёй дачкі, жанчына захапіла сумку Classic Monogram Shopping Bag ад парыжскага дома высокай моды Saint Laurent.

Фота: «Камсамольская праўда ў Беларусі»

Кошт мадэлі залежыць ад года выпуску і вар'іруецца ад $2650 да $2950.

Фота: сайт брэнда

На гэтай жа лінейцы аўтфіт Ліліі, меркавана, дапаўняў гадзіннік той жа маркі, якую носіць яе свёкар.

Фота: «Камсамольская праўда ў Беларусі»

Ліліі дасталіся залатыя Patek Philippe 425J «Tegolino» коштам 14 500 даляраў. Трохі даклаўшы, на гэтыя грошы можна набыць новенькі аўтамабіль. 

Фота: сайт брэнда

Дарэчы, гадзіннік самога Лукашэнкі каштуе не нашмат даражэй — яго Patek Philippe Calatrava 5120j сёння можна набыць за 17 тысяч даляраў.

Значна танней абышоўся жанчыне аксесуар, які ўпрыгожваў яе руку на адкрыцці выставы ў галерэі «АртХаос».

Фота: сацсеткі галерэі «АртХаос»

Чорны гадзіннік падобны да хранографа ад швейцарскага брэнда TechnoMarine. Кошт такіх, без уліку зніжкі, складае ад 3300 да 3900 даляраў.

Фота: сайт брэнда

У калекцыі Ліліі ёсць і класічная мадэль, якая нагадвае гадзіннік Cartier Tank Solo.

Фота: сацсеткі галерэі «АртХаос»

Аксэсуар ад французскага дома калісьці насілі жонка прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі Жаклін і ўлюбёнка мільёнаў брытанцаў прынцэса Дыяна.

Фота: rechi.ua

Ахвотным наблізіцца да асоб найвышэйшага свету давядзецца выкласці за такую нестарэючую класіку 7975 даляраў.

Фота: Chrono.com

Як і муж, Лілія захапляецца мотаспортам. Для зручнасці і бяспекі байкерка надзявае скураны касцюм. 

Фота: «Камсамольская праўда ў Беларусі»

Ганна Лукашэнка і акуляры Prada 

Ганна Лукашэнка (Гаравікова ў дзявоцтве) — жонка сярэдняга сына Лукашэнкі Дзмітрыя. Яны ажаніліся ў 2002 годзе і выхоўваюць у шлюбе траіх дачок: Настассю, Дар'ю і Аляксандру. Жанчына нарадзілася ў Шклове.

Фота: tribuna.com

У Ганны заблытаныя сямейныя карані. Ім прысвячалі цэлыя расследаваннні. На беларускай эстрадзе яна выступае пад імем Ганна Сялук (СЯргееўна ЛУКашэнка).

Пра адносіны Ганны са свёкрам вядома няшмат, але, мяркуючы па колькасці песень, якія жанчына яму прысвяціла, яны больш чым цёплыя. Сялук усхваляла Лукашэнку ў песнях «Шануйце сапраўднага мужчыну», «Ах, Аляксандр» і іншых. Асаблівую творчую актыўнасць жанчына пачала праяўляць пасля 2020 года. З гэтага часу паэтка паспела напісаць 106 песень (такую інфармацыю даваў партал KYKY са спасылкай на рэестр інтэлектуальнай уласнасці).

Фота: скрын з эфіру АНТ

Ганна ў блізкіх адносінах са сваёй сястрой Таццянай Кулаковай, яны разам бываюць у замежных паездках. У 2017-м яны ляталі ў аўстрыйскі Інсбрук, пазней амаль месяц правялі ў Італіі, таксама адпачывалі ў Катары. Як сцвярджае Беларускі расследавальніцкі цэнтр, толькі гэтыя тры падарожжы абышліся кампаніі мінімум у 350 тысяч даляраў.

Да таго, як актыўна заняцца творчасцю, Ганна паспела папрацаваць у кампаніі «Юнівест-М» і гандлёвым доме БелАЗа. Вядома, што за сваю працу толькі ў 2018 і 2020 гадах жанчына сумарна атрымала каля 100 тысяч даляраў.

Аўтфіты Ганны можна ацаніць па здымках, зробленым на пратакольных ці дабрачынных мерапрыемствах. Так, у канцы снежня 2022 года, падчас наведвання дзіцячага сацыяльнага прытулка ў Барысаве, Сялук упрыгожыла свой лук гадзіннікам, падобным да лімітаванай мадэлі Defy Midnight швейцарскага брэнда Zenith.

Фота: БелТА

Аксесуар упрыгожаны камянямі па корпусе і цыферблаце. Каштуе такая мадэль 11 800 еўра.

Фота: maisondegreef.com

Яшчэ адзін цікавы гадзіннік мы заўважылі на сямейнай фатаграфіі. Можна меркаваць, што на руцэ Ганны красуецца элітны брэнд, які, якрамя яе, носіць і Лілія, і Аляксандр Лукашэнка — Patek Philippe.

Фота: president.gov.by

Мадэль Twenty~4 у шэрым колеры на скураным рамяні каштуе 11753 еўра.

Фота: Chrono.com

Любіць Сялук і дарагія акуляры. На фатаграфіі, якую выклала ў сваім інстаграм сястра Ганны, бачная мадэль ад Prada.

Фота: інстаграм Таццяны Кулаковай

На стоках такія акуляры можна набыць за 480 еўра.

Фота: стокавая крама

Разглядаючы гардэробы жанчын, адзначаеш, што, у адрозненне ад многага іншага, дарагія рэчы ў Беларусі ўсё яшчэ не забароненыя. 

Чытайце таксама:

Як выглядаюць беларускія аднагодкі самага сэксуальнага мужчыны 2023 года Патрыка Дэмпсі

Азаронак знайшоў свой стыль — гэтае адзенне добра адлюстроўвае сутнасць прапаганды

Модныя промахі, якія псуюць выгляд нават самых прыгожых мужчын. Паказваем на прыкладах беларусаў

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Есть у граускам парке чорны пруд. Там лилии цвятут, там лилии цвятут, цвя/адказаць/
30.11.2023
Первая так даже прическу сделать не может... бедная
0
Киприот/адказаць/
30.11.2023
сшчытавот Вотруба, началось всё гораздо раньше поездочки в Австрию на лыжи в 2022г. Начиналось ещё с поездок семейства на Кипр в конце 90х, но потом больше стали по Эмиратами да по континентальной Европе.
0
Суть/адказаць/
01.12.2023
в сущности, происхождении, истоках — малоразвитые колхозники с пианино, пеньем, дурным знанием наук
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031