Знайсці
14.11.2023 / 17:365РусŁacБел

БДУІР падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з былым кіраўніком ГУБАЗіКа, які страляў у падлетка

Мінадукацыі паведаміла, што рэктар БДУІР Вадзім Богуш і начальнік Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці (ДЗАВД) МУС Андрэй Паршын падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Паведамляецца, што яны дамовіліся аб сумеснай працы ў навукова-тэхнічнай сферы і падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў.

Андрэй Паршын, які раней кіраваў ГУБАЗіКам, у мінулым годзе стаў фігурантам скандалу, калі ў прэстыжным мінскім мікрараёне «Каскад» каля свайго дома спрабаваў разагнаць групу дзяцей і падлеткаў (малодшаму ў кампаніі было 11 год), але атрымаў адпор ад 16-гадовага хлопца. Спачатку, як сцвярджалася, Паршын ударыў падлетка, а пасля стрэліў у яго з пісталета, параніўшы ў нагу. Ніякай адказнасці за гэта сілавік не панёс.

Эксперт групы iSANS Transatlantic, які займаецца маніторынгам сістэмы адукацыі, лічыць, што супрацоўніцтва БДУІР пацягне за сабой узмацненне ўдзелу сілавікоў у сістэме адукацыі, і яшчэ большую яе мілітарызацыю, паведамляе «Матолька Памажы».

«БДУІР цалкам могуць абавязаць рыхтаваць кадры для аднаго з самых закрытых ведамстваў у сістэме МУС. Звяртае на сябе ўвагу і тое, што ніякіх падрабязнасцяў дакумента, прынамсі пакуль, не прыводзіцца нават на сайце БДУІР», — сказаў эксперт.

Таксама ён не выключае, што дакумент можа прадугледжваць і абавязацельствы БДУІР распрацоўваць рознае праграмнае забеспячэнне для дзейнасці ДЗАВД.

У 2021-м паведамлялася, што прарэктар па бяспецы ўніверсітэта Ігар Азараў — выхадзец з КДБ. Але цяпер яго імя няма на сайце ў раздзеле пра адміністрацыю.

Чытайце таксама:

Бацьку падлетка, параненага былым кіраўніком ГУБАЗіКа, прымусілі казаць, што стральба па сыне была «правільнай рэакцыяй»

Хлопца, у якога страляў Паршын, адпусцілі са шпіталя дадому

«Прафесійная дэфармацыя». Калегі Паршына дэталёва разабралі стральбу па падлетку

Праўладны канал пацвердзіў: страляў у «Каскадзе» сапраўды Андрэй Паршын

Стала вядома, з чаго Паршын мог страляць па падлетку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
20
0
Каскад/адказаць/
14.11.2023
Ничего себе, учреждение образования подписывает договор о сотрудничестве с преступником. Он же неадекватный, по детям стреляет. А если по студентам начнёт стрелять? Родители не против? И что известно о том парне, которого он подстрелил? Что с ним стало? Его родители потом ещё вдобавок публично осудили посупок своего сына .
0
Ганьба/адказаць/
15.11.2023
Ласкава запрашаем выпускнікоў БДУГУБАЗІРа атрымоўваць еўрапейскія візы (не).
0
даведка /адказаць/
15.11.2023
Скоро генерала получит в благодарность за службу из рук Лукашенко.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031