Знайсці
15.11.2023 / 08:59РусŁacБел

На пажары ў вёсцы Люсіна загінулі двое пажылых людзей

У Ганцавіцкім раёне ўчора згарэў дом.

Скрыншот відэа СК

Вечарам 14 лістапада пры ліквідацыі пажару ў вёсцы Люсіна знайшлі целы 74-гадовага мужчыны і 66-гадовай жанчыны.

Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Вёска Люсіна ў Ганцавіцкім раёне вядомая тым, што менавіта тут адразу пасля сканчэння настаўніцкай семінарыі ў 1902—1904 гг. працаваў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас). Побыт менавіта гэтай вёскі пісьменнік і адлюстраваў у першай частцы («У палескай глушы») знакамітай кнігі «На ростанях». Што праўда, вёска ў кнізе называецца Цельшына.

Мемарыяльная шыльда ў гонар Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа). Фота: Wikimedia Commons

Чытайце таксама:

12-гадовы хлопчык хацеў закіпяціць чайнік, а на ім загарэлася адзенне

У Гродне зарадка ад тэлефона ледзь не спаліла кватэру

У жыхара Гомеля мабільнік загарэўся проста ў машыне. Мужчына атрымаў апёкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930