Знайсці
15.11.2023 / 15:395РусŁacБел

Што будзе з таксі «Яндэкс» пасля новага ўказу аб перавозчыках

На нарадзе ў Лукашэнкі па праекце ўказа, які рэгулюе сферу аўтамабільных перавозак пасажыраў, 15 лістапада абмяркоўвалі будучыню інтэрнэт-агрэгатараў таксі. Той выказаўся адназначна: замежныя кампаніі змогуць працягнуць працу ў Беларусі, зарэгістраваўшы тут юрыдычную асобу і размясціўшы серверы на тэрыторыі нашай краіны ўжо «да новага года».

Office Life спытаў у аднаго з найбуйнейшых гульцоў рынка, «Яндэкс Go», як паўплываюць на яго працу новыя патрабаванні.

— Мы адпавядаем заяўленым патрабаванням: доступ да сэрвісу «Яндэкс Go» у Беларусі даўно даецца беларускай юрыдычнай асобай, а інфармацыйны рэсурс знаходзіцца ў нацыянальным сегменце інтэрнэту і прайшоў адпаведную рэгістрацыю, — паведамілі ў «Яндэкс Go».

У кампаніі адзначылі, што заканадаўства павінна быць актуальным і спрыяць развіццю сферы перавозак у краіне, забяспечваючы працоўныя месцы, а таксама даступнасць перавозак для кожнага пасажыра.

— Раней мы прапаноўвалі сваё бачанне рэгулявання сферы. Часткова яно супадае з агучанымі патрабаваннямі. І мы гатовыя ўдзельнічаць у далейшай распрацоўцы, ужываючы свой міжнародны вопыт.

У Беларусі сэрвіс пастаянна працуе над пытаннямі бяспекі вадзіцеляў і пасажыраў. Напрыклад, у вадзіцельскім дадатку ёсць сістэмы анлайн– і афлайн-верыфікацыі дакументаў, тэхналогіі маніторынгу хуткасці і стылю кіравання пры выкананні заказаў, а таксама бясплатная праграма дадатковага страхавання кіроўцаў і пасажыраў.

Учора ва ўрадзе ўдакладнілі, што новы ўказ павінен запрацаваць з другога паўгоддзя 2024 года.

Чытайце таксама:

«Крок налева, крок направа». Лукашэнка выказаўся пра пасажырскія перавозкі

Лукашэнка загадаў усім фірмам таксі перайсці ў беларускую юрысдыкцыю. А таксама зліваць інфармацыю пра паездкі

КДБ завёў новую маштабную справу — цяпер супраць маршрутчыкаў. Затрымалі 20 чалавек

«У месяц — больш за 2 тысячы еўра». Дальнабойніца з Мінска расказала, як можна зарабіць такія грошы, пра сямейны тандэм і прыгоды ў Еўропе

«Уключаліся шляхам шантажу і пагроз». Па справе маршрутчыкаў КДБ узяўся за агрэгатар «Атлас»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7
1
Бобр/адказаць/
15.11.2023
Пусть сразу сервер арендуют в ОАЦ, выгоднее, чем покупать свои: 1) меньше первоначальных затрат 2) отсутствие необходимости отвечать на запросы 3) никто не знает сколько ещё они проработают)))
2
Пятрусь/адказаць/
15.11.2023
В такси вообще лучше молчать. Везде стукачи
0
Woodoo Cult/адказаць/
15.11.2023
даведка , серверы давно уже здесь, много лет, зиссеровские 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031