Знайсці
17.11.2023 / 17:581РусŁacБел

«Ціхі акіян». У гурта Nochy выйшаў новы альбом

Малады беларускі гурт Nochy прэзентаваў альбом «Ціхі акіян».

«Альбом «Ціхі акіян» буйны, але ціхі. Намаляваны шматкаляровымі фарбамі. Ён балансуе як цёмная матэрыя паміж цёмнай энергіяй у космасе. Чалавеку патрэбныя і добрыя, і кепскія эмоцыі. Ад вечнага кахання да балючага растання з ім, а яшчэ і да вечнага яго пошуку. Пра зневажанне і павагу. Пра смерць і жыццё. Пра моц і крохкасць. Пра ўтопію без ілюзіі. Пра мяне. Пра нас. Пра вас.

P. S.: Яшчэ ў альбоме ёсць песня, якая прадказала наш лёс», — распавядаюць музыкі.

Nochy — інды-поп гурт, які спалучае электра-поп і фолк-музыку. Гэта стварае непаўторны гук, а сумесь танцавальных песень і атмасфернай лірыкі надае адменны вайб.

Паслухаць альбом можна тут.

Чытайце таксама:

У Польшчы адмянілі канцэрты гурта «Пошлая Молі» пасля хамскіх выказванняў яго саліста

Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за €9000 для асуджаных музыкаў Tor Band

Пайшоў з жыцця музыкант Максім Кот-Кузьма

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
18.11.2023
Шаноўная НН! Дайце калі ласка матэрыял пра беларусаў з Канады. На Еўрарадыё выйшаў выпуск пра "Яровы людзі". Я плакаў калі глядзеў выпуск. Плакаў ад песняў і то былі слёзы радасці. Як хацелася б больш пачуць і пачытаць пра нашых канадцаў. Упэўнены што ў беларускага спажыўца сёння ёсць запыт на творы і беларускія песні. У Вас мільённыя прагляды Вашых старонак. Калі з такімі гурткамі рабіць выпускі пад Каляды і Новы Год, пад Купале, то нішто так не натхняе сэрца і не дае надзею, радасць на прамень святла, нашага беларускага. Разоў дзесяць глядзеў і слухаў калядную песню якую пелі "Яровы людзі" і "Яровы дзеці". Кожны раз брала за душу і сэрца. Той глыток паветра якім хочацца дыхаць і дзеля якога хочацца жыць. Хочацца больш матэрыялаў пра нашу міграцыю, нашы гурткі і нашы песні, па-беларуску. Вялікі дзякуй.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031