Знайсці
18.11.2023 / 15:193РусŁacБел

Беларусы — лідары сярод працаўладкаваных у Літве іншаземцаў у 2023 годзе

За дзевяць месяцаў бягучага года ў кампаніях краіны пачалі працаваць амаль 62 000 замежнікаў. Паводле звестак службы занятасці, гэта больш, чым за ўвесь 2022 год, калі ўсяго было працаўладкавана 61 400 замежнікаў, піша Delfi.lt.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Tomasz Zajda / vecteezy.com

Першыя пазіцыі па працаўладкаванні займаюць кіроўцы транспартных сродкаў міжнароднага грузавога транспарту. Іх 22 100, і яны складаюць 36% усіх імігрантаў (у мінулым годзе — 26%). Таксама сёлета літоўскі рынак працы папоўнілі 946 зваршчыкаў, 781 бетоншчык, 574 газа– і электразваршчыкаў, 569 кіроўцаў грузавікоў, 558 прыбіральшчыкаў, 501 электрык, 410 тынкоўшчыкаў, 408 кухараў і 399 некваліфікаваных работнікаў гаспадарак. 

Адзначаецца, што найбольшая колькасць працаўладкаваных прыбыла з Беларусі (18 400) і Украіны (15 900). Больш за 10 000 прыехалі з розных краін Сярэдняй Азіі, 1 400 — з Расіі.

Пры гэтым служба занятасці фіксуе, што ў два з паловай разы скарацілася колькасць дакументаў, якія выдаюцца для працаўладкавання грамадзян трэціх краін. За дзевяць месяцаў працадаўцамі іх выдадзена 3200, летась — 8400. Геаграфія іншаземцаў у сферы дазволаў на працу скарацілася з 47 да 36 краін, аднак колькасць тых, хто падаў заяўкі на рашэнні аб адпаведнасці працы замежніка патрэбам рынку працы, павялічылася з 52 да 55 краін.

Пераважаюць і тут грамадзяне Беларусі, якім выдадзена больш за ўсё дакументаў для працы (35%).

Вялікая колькасць рашэнняў прынята для грамадзян Узбекістана (13%) і Бангладэш (10%), а таксама дазволаў на працу для грамадзян Украіны (9%), Кыргызстана і Індыі (па 7%). 

Чытайце таксама:

«У месяц — больш за 2 тысячы еўра». Дальнабойніца з Мінска расказала, як можна зарабіць такія грошы, пра сямейны тандэм і прыгоды ў Еўропе

«Мяжу перасек у нейкім лясочку». Беларус з'ездзіў у Еўропу на матацыкле, не стоячы ў чэргах

«Хацеў убачыць свет на свае вочы — і любуюся прыгажосцю самых розных краін свету». Беларус-дальнабойнік расказаў пра рамантыку і будзённасць еўрапейскіх дарог

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
10
Віленчук/адказаць/
18.11.2023
А чаго летувісы не працуюць? Ці зноў літвінізм замінае
1
Праўдаруб/адказаць/
18.11.2023
Віленчук, 😂🤣 напэўна так і ёсць. Як падумаюць пра літвінізм, дык адразу стае не да працы 😂
18.11.2023
Віленчук, а навошта летувісам працаваць на чорнарабочых спецыяльнасцях, калі на выкананне такой работы яны могуць наняць беларусаў? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера