Знайсці
19.11.2023 / 15:593РусŁacБел

Падлетак з Марыупаля, якога вывезлі з Расіі і хацелі забраць у расійскае войска, вярнуўся дадому 

Украінскі хлопец Багдан Ярохін вярнуўся дадому, ён ужо ва Украіне, побач са сваёй сястрой, напісаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Багдан Ярохін з сястрою ва Укране. Фота: ermaka2022 / Telegram

Сёння Багдану споўнілася 18 год.

Ярмак падзякаваў за дапамогу дзяржаве Катар і міжнароднай арганізацыі ЮНІСЕФ.

Раней з'явілася інфармацыя, што Багдана прывезлі ў Беларусь

Багдан Ярмохін у 8 гадоў страціў абодвух бацькоў. Да пачатку поўнамаштабнай вайны ён вучыўся ў металургічным каледжы ў Марыупалі. У яго ёсць старэйшая сястра, якая была ягоным апекуном.

Пасля таго, як Марыупаль перайшоў пад кантроль расіян, Ярмохіна вывезлі на тэрыторыю РФ і перадалі ў прыёмную сямʼю ў Падмаскоўе.

У сакавіку 2023 года Ярмохін паспрабаваў уцячы з Расіі ва Украіну, аднак супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў спынілі яго недалёка ад мяжы з Беларуссю. 

Расійскі амбудсмэн Марыя Львова-Бялова сцвярджала, што адбылася правакацыя і што Ярмохіна «спрабавалі выцягнуць на тэрыторыю Украіны з дапамогай маніпуляцый і пагроз». 

У лістападзе стала вядома, што Ярмохіна выклікаюць у падмаскоўны ваенкамат у снежні 2023 года, калі яму споўніцца 18 гадоў.

Падлетак запісаў зварот да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з просьбай дапамагчы яму вярнуцца ва Украіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Мора/адказаць/
19.11.2023
віршую Багдана і яго сястру з уз'яднаннем і жадаю іх сям'і ўсяго найлепшага на Радзіме!
20.11.2023
Молодец. Надо родину защищать! С исполнением 18 лет пойдет воевать в ВСУ! Гордимся выбором! (сарказм).
0
EBerkovich/адказаць/
20.11.2023
Подлая Рашка крадёт украинских детей.  Подлое, захватническое, кровожадное государство должно отвечать за это.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031