Знайсці
19.11.2023 / 21:3228РусŁacБел

«Першыя дзве хвіліны думаў, што гэта жарт». Наведнік семінара па бяспецы, да якога далучыўся КДБ, расказаў, што там адбывалася

Выявілася, што КДБ аплаціў арганізацыю семінара.

Ігар Тур у грыме падчас прэзентацыі «спонсара і арганізатара семінара». Скрыншот з відэа АНТ

Сам семінар наведніку спадабаўся не надта — маўляў, казалі там занадта агульныя і банальныя рэчы. «З таго, што я чуў, было мала рэальна карыснага — быў нейкі айцішнік, які распавядаў пра вірусы і фішынг, і Вячаслаў Сіўчык, які больш згадваў баек з 90-х, чым пра бяспеку казаў. Сядзеў і думаў, што, можа, дарма прыйшоў», — кажа суразмоўца.

«Пасля, падчас лекцыі айцішніка Аксёнаў ускоквае, акуратна яго перабівае і кажа — маўляў, з намі хоча пагутарыць «спонсар і арганізатар». Я думаю — чаго, які яшчэ спонсар? Бо быў пэўны, што семінар транслююць у зуме для тых, хто не здолеў паўдзельнічаць афлайн.

У эфір выйшаў загрыміраваны [прапагандыст Ігар] Тур, а пасля кадэбэшнік. У залі паўстала поўная цішыня, ніхто нічога не казаў, толькі чалавек з Хаба падбег і выключыў Бычака (прапагандыст Ігар Тур пасля сказаў, што зрабілі гэта некарэктна і было чуваць усё, што адбываецца ў залі. — НН). Я падумаў, што гэта пэўна жарт і зараз скажуць, маўляў, каб так не было — дбайце пра бяспеку.

Але зразумеў, што не, бо чалавек з Хаба пабег кудысьці тэлефанаваць, а семінар на гэтым скончылі. Сіўчык запытаўся ў Аксёнава пра тое, дзе ён знайшоў гэтага «спонсара і арганізатара», Аксёнаў быў у поўнай разгубленасці, адказваў нешта няўцямнае. У выніку Сіўчык сказаў: «Алег, ну ты б хоць параіўся».

Астатнія сядзелі моўчкі ў шоку, частка пачала выходзіць з залы. Я неўзабаве таксама выйшаў».

Другі наш суразмоўца, які быў на семінары, расказаў амаль ідэнтычную гісторыю.

Мы звярнуліся да Алега Аксёнава, які пацвердзіў нам, што арэнда памяшкання і кава-брэйк выйшлі «за кошт КДБ». На астатнія пытанні Алег адказаць пакуль не гатовы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Афіцэр КДБ уключыўся ў жывы эфір семінара па бяспецы ў Беларускім моладзевым хабе

«Нават такія сівыя бабры патрапляюць у пастку». Алег Аксёнаў патлумачыў, як яго развёў КДБ

«Карты паказваюць, што ён добры». Я такая: «Б…, вы чо?». Новыя факты пра ЧКБ і губазікаўца Артура ў ёй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
95
Ха-ха
63
Ого
4
Сумна
8
Абуральна
10
20.11.2023
гоблен, спасибо, что делишься своим опытом.
21.11.2023
Хто-та урот и пилит, Лукашысты са сваёй шарманкай "офіс піліт грошы","кококо"
Ідзіце за карблем, клоуны з палацу беднасці, ой незалежнасці ....
Ні аднаго доказу няма, але думаюць што Гебельсашчына пра 1000 разоў паўторануу хлусню спрацую


Беларусь будзе жыць, а лукашысты на калені, прасіце дазволу трапіць у Яўропу 
1
Лукаботы абляніліся/адказаць/
21.11.2023
Дела и Выводы, Яшчэ адзін лукабот, дапабачэння.
Нейкая ты адсталая версія лукаботаў, новыя ўжо хоць праз гугл транслэйт на чалавечую мову перакладаюць, а гэты лупіць на старабалгарскай 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031