Знайсці
28.11.2023 / 19:52РусŁacБел

«Для папулярызацыі каштоўных металаў». У Егіпце паставілі банкамат, які замест грошай выдае залатыя зліткі

У міністэрстве забеспячэння і ўнутранага гандлю Егіпта расказалі, як менавіта будзе працаваць новы банкамат і колькі золата за раз ён зможа выдаваць.

Адзін з першых егіпецкіх банкаматаў для выдачы залатых зліткаў. Фота: NEBU

Падчас трэцяй Міжнароднай выставы золата і ювелірных вырабаў (NEBU) у Егіпце быў прадстаўлены першы ў краіне банкамат для выдачы залатых зліткаў. Як ён працуе і колькі золата выдае, расказвае выданне Egypt Independent са спасылкай на міністэрства забеспячэння і ўнутранага гандлю Егіпта.

«Банкамат працуе кругласутачна і дазваляе кожнаму пры пакупцы здымаць залатыя зліткі. Для гэтага трэба ўставіць у банкамат сваю карту, а затым выбраць любы з 8 прапанаваных варыянтаў пакупкі зліткаў вагой ад 1 да 100 грам. Курс цаны за грам золата будзе вызначацца аўтаматычна і адпавядаць актуальным расцэнкам на егіпецкім рынку», — расказалі ў міністэрстве.

Там адзначылі, што наяўнасць такіх банкаматаў «павінна дэмакратызаваць і спрасціць доступ звычайных грамадзян да каштоўных металаў».

Усяго «залатых» банкаматаў, паводле міністэрства, будзе некалькі штук па ўсёй краіне.

Варта адзначыць, што прадстаўлены днямі ў Егіпце банкамат з залатымі зліткамі не з'яўляецца нечым новым. Наватарства тут належыць Аб'яднаным Арабскім Эміратам, дзе ў 2010 годзе запусцілі першы ў сваім родзе «залаты» банкамат са зліткамі.

Чытайце таксама:

Купіць даляры па рублёвай карце ў банкамаце ці за наяўныя ў касе — што выгадней?

Японія плануе пабудаваць цалкам аўтаномны плаваючы горад на 40 тысяч чалавек

Луўр заплаціў дзясяткі мільёнаў еўра за карціну, якую збіраліся выкінуць у сметніцу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера