Знайсці
20.11.2023 / 17:301РусŁacБел

Арыштавалі і аштрафавалі за «экстрэмізм» пяцярых студэнтаў гомельскага медуніверсітэта

Пяцярых студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта арыштавалі і аштрафавалі за «экстрэмізм» у інтэрнэце, даведалася «Гомельская вясна».

Супраць студэнтаў у РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля аформілі адміністрацыйныя справы па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП — «распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць». Затрыманых змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання да суда.

Паводле адміністрацыйнай справы, Мікалай Вакульчык, адміністратар інтэрнэт-суполкі ў сацсетцы, захоўваў у групе «экстрэмісцкія матэрыялы», а Мікалай Лін у групе ў месенджары «Укантакце» змясціў артыкул, праз які можна было перайсці на канал з «экстрэмісцкімі матэрыяламі». За гэта яны былі падвергнутыя арышту на 15 сутак. Справы разглядаў 20 кастрычніка суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч.

Таксама ў тым жа судзе Цэнтральнага раёна Гомеля былі вынесеныя яшчэ дзве пастановы. Справы разглядала суддзя Таццяна Волкава. Паводле яе рашэння, Максім Качайла 20 кастрычніка быў аштрафаваны за тое, што ў сацсетцы на сваёй агульнадаступнай старонцы размясціў лагатып, уключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», па якому можна можна было перайсці на канал з «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Кірыл Лукашэвіч, згодна з матэрыяламі справы, разгледжанай 23 кастрычніка, тое самае зрабіў у групе ў сацсетцы «Укантакце». На іх накладзеныя штрафы ў 20 базавых велічынь — 740 рублёў.

Марына Цюшкевіч, як вынікае з аформленай супраць яе справы, перасылала ў месенджары паведамленні з «экстрэмісцкіх» інтэрнэт-рэсурсаў. За гэта 23 кастрычніка ў судзе Гомельскага раёна яна падверглася штрафу ў 10 базавых велічынь — 370 руб. Справу разглядаў суддзя Андрэй Сусла.

Чытайце таксама:

Палітвязні Юрый Лагуцін і Аляксандр Фралоў выйшлі на волю

Палітзняволены Павел Вінаградаў паўгода прасядзеў у ШІЗА

Праваабаронцу Уладзіміра Целепуна адпусцілі з ІЧУ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10
20.11.2023
Kraina idyiotau !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031