Знайсці
20.11.2023 / 18:046РусŁacБел

Наяўнасць у беларусаў «карты паляка» цяпер не будуць пазначаць на візе

Праз рэпрэсіі супраць беларусаў з «картай паляка» Польшча ўнесла змены пры выдачы віз. Дагэтуль беларусы з гэтым статусам атрымлівалі візу з лічбай 18 на візавым стыкеры, што палягчала іх ідэнтыфікацыю. Але цяпер гэта зменіцца, піша Rp.pl.

Пасля ўнясення зменаў замест нумара 18 ва ўладальнікаў «карты паляка» будуць ставіць нумар 23. Такія ж візы выдаюцца, у прыватнасці, удзельнікам праграмы Poland Business Harbour, іх сямейнікам, а таксама турыстам з нявызначанымі мэтамі.

Змены будуць дзейнічаць на новыя заяўкі, а таксама на тыя, якія ўжо пададзеныя, але пакуль не разгледжаныя.

Чытайце таксама:

Ці адбярэ Польшча гуманітарную візу або гуманітарны ДНЖ, калі чалавек паедзе ў Беларусь?

«Мне і паведамляць у органы не прыйшлося — калегі «стуканулі». Беларусы расказалі, што яны робяць з абавязкам паведамляць пра ДНЖ і «карты паляка»

«Патэлефанавалі з Беларусі і сказалі ануляваць». Беларусы расказалі, як мянялі і працягвалі дзеянне беларускага пашпарта ў Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
20.11.2023
Беларусам навогул належыць спрасціць візы дзеля таго каб народ меў магчымасці часцей быць у Еўропе і жадаў такога жыцця Беларусі. Каб перамены ў Беларусі сталі магчымымі, трэба змагацца за беларускія розумы. Трэба спрыяць таму, каб грамадства, нягледзячы на татальныя рэпрэсіі і прапаганду, мела магчымасць развівацца ў іншым ад рэжыму кірунку. Як гэта было раней, калі беларусы былі сярод лідараў па колькасці атрыманых еўрапейскіх віз на душу насельніцтва. Калі можна было без абмежаванняў ездзіць у ЕС адпачываць, вучыцца і працаваць. Супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю аказвала пазітыўны ўплыў на свядомасць людзей. Менавіта таму, што грамадства развівалася ў правільным кірунку, а рэжым Лукашэнкі стаяў на месцы, і здарыўся 2020 год. Людзі бачылі іншае жыццё і больш не хацелі ісці туды, куды краіну вядзе Лукашэнка. Зразумела, што ні пачатак нармальнай выдачы віз, ні зняцце абмежаванняў у правах для грамадзян Беларусі, ні аднаўленне чыгуначных шляхоў зносін не зрынуць на наступны дзень рэжым Лукашэнкі. Але спрыяльнае стаўленне і павага да беларусаў дапаможа захаванню імі самаўсведамлення: мы адзін з еўрапейскіх народаў, хоць нашу дзяржаву цяпер і кантралюе рукамі лукашыстаў Масква. Усё гэта неабходна для таго, каб у момант, калі адкрыецца наступнае акенца магчымасцей, беларускае грамадства зрабіла крок насустрач Еўропе, бо яна ўвесь час ішла насустрач беларускаму грамадству і падтрымлівала яго, а не карала за тое, што робіць улада, якую не выбіралі.
0
Казік/адказаць/
20.11.2023
TCS, як думаеце, які адсотак вернецца пасля змены рэжыму?
0
Кажан/адказаць/
20.11.2023
На маю думку трэба зьмяняць самую канцэпцыю выдачы візаў ці наогул іх паадмяняць, каб грамадзяне РБ маглі спрошчана трапляць на тэрыторыю суседніх дзяржаваў. Лукашысты могуць прыдумаць новыя патрабаваньні напрыклад паказаць дакумант на падставе якога віза было выдадзеная.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031