Знайсці
20.11.2023 / 19:383РусŁacБел

У Гродне ліквідуюць яшчэ адну літоўскую арганізацыю

Міжнародную грамадскую арганізацыю «Клуб «Гервечай» ліквідуюць праз Гродзенскі абласны суд. Пасяджэнне запланавана на 23 лістапада. Арганізацыя прапрацавала амаль 30 гадоў і развівала супрацоўніцтва Літвы і Беларусі. Пры гэтым яна «падтрымлівала курс кіраўніцтва» Беларусі, адзначае Hrodna Life.

Літоўцы на Фестывалі нацыянальных культур у Гродне. Фота: «Гродзенская праўда»

Арганізацыя зарэгістраваная ў 1994 годзе ў вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёна. Гэта адна з літоўскіх арганізацый, якіх раней было шэсць. У ранейшыя часы арганізацыя арганізоўвала мерапрыемствы разам з Астравецкім райвыканкамам і пасольствам Літвы ў Беларусі, дапамагала выдаваць кнігі.

У арганізацыі было 394 членаў. Мэты яе — супрацоўніцтва і ўмацаванне даверу і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Літвы, захаванне гістарычнай памяці і культуры. Кіраўніцтва арганізацыі падкрэслівала, што яна «падтрымлівае курс, які праводзіцца кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь».

Раней таксама ліквідавалі грамадскае аб’яднанне літоўцаў «Гімціне».

Чытайце таксама:

У Беларусі ліквідуюць грамадскае аб'яднанне «Дзеці Чарнобыля»

Мінюст ліквідуе SaveUs — арганізацыю дапамогі бяздомным жывёлам 

З 2020 года ў Беларусі ліквідавалі не менш за 1372 некамерцыйныя арганізацыі — праваабаронцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
0
Алек. Ру/адказаць/
20.11.2023
І зарэгіструюць яшчэ колькі рускіх груповак
20.11.2023
хай бы яны лiквiдавалi рускую арганiзацыю
0
Пішыце правільна/адказаць/
20.11.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера