Знайсці
21.11.2023 / 17:481РусŁacБел

У Смалявіцкім раёне мужчына пакалечыўся, гатуючы цеста для локшыны

У Смалявіцкім раёне супрацоўнікаў МНС выклікалі для аказання дапамогі мужчыну, які пацярпеў пры раскатванні цеста для локшыны. Падрабязнасці паведаміў тэлеграм-канал ведамства.

Скрыншот з відэа

Каля 10:20 20 лістапада ў МНС патэлефанавалі з вёскі Пліса Смалявіцкага раёна. Мясцовы жыхар раскатваў цеста на спецыяльнай раскатачнай машынцы для гатавання локшыны, але адцягнуў на штосьці сваю ўвагу і ягоную руку заціснула ў механізме.

Каб выратаваць правую руку мужчыны, медыкі спачатку абязболілі канцавіну і наклалі жгут. А пасля ратавальнікі, выкарыстоўваючы электралобзік, адрэзалі вал абсталявання і вызвалілі руку пацярпелага. Вясковец шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

АМАП страляў у 19-гадовага жыхара Крупскага раёна

У Мінску п'яная маці з дзіцем у салоне ўрэзалася ў міліцэйскае аўто

У гродзенскай гімназіі на ўроку памерла шасцікласніца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.11.2023
Существует такое понятие,"Правила техники безопасности". И оно, написано кровью.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера