Знайсці
21.11.2023 / 21:517РусŁacБел

Пісьменнік Саша Філіпенка распавёў пра цяперашні стан бацькі і падрабязнасці яго затрымання

«Падтрымлівае сваіх сукамернікаў, заўсёды жартуе».

Пісьменнік Саша Філіпенка. Фота: фэйсбук Філіпенкі

Бацьку беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі нядаўна затрымалі сілавікі і на 13 сутак змясцілі на Акрэсціна — фармальна за рэпост з «Люстэрка», але фактычна за публічную дзейнасць сына.

Філіпенка расказаў выданню Tages-Anzeiger, што ў яго зараз няма непасрэднай сувязі з бацькам, але днямі пісьменніку патэлефанаваў адзін з ягоных сукамернікаў, які ўжо вызваліўся, і распавёў падрабязней пра ягоны цяперашні стан.

«Аднойчы патэлефанаваў мужчына, які сядзеў з маім бацькам у адной камеры і цяпер ужо на волі. Ён сказаў, што мой бацька вельмі адважны, што ён падбадзёрваў і падтрымліваў сваіх сукамернікаў, заўсёды жартаваў. Мужчына таксама сказаў, што бацька моцна непакоіцца за нас з мамай, цікавіцца, як нашы справы. Я вельмі ганаруся ім і ведаю, што ён таксама мной моцна ганарыцца»,

— падзяліўся апошняй інфармацыяй Саша Філіпенка з выданнем Tages-Anzeiger.

Пісьменнік таксама распавёў пра тое, як менавіта праходзіла затрыманне бацькі. Ён адзначыў, што канфіскаваны сілавікамі тэлефон яго мамы пасля ператрусу ўсё яшчэ бачны ў анлайне.

«Узброеныя людзі ўварваліся ў кватэру да маіх бацькоў і загадалі ім легчы на ​​падлогу, надзелі на іх кайданкі. Майму бацьку 62 гады, а маці — 60. Занадта жорстка, улічваючы, што мае бацькі ніяк не маглі нашкодзіць васьмі сілавікам са зброяй. 

Мае бацькі не маглі мне патэлефанаваць, бо ўсе тэлефоны забралі. Я падтрымліваў сувязь з мамай праз суседзяў і маю бабулю. Канфіскаваны тэлефон мамы, дарэчы, усё яшчэ можна ўбачыць у анлайне», — дадаў Філіпенка.

Нагадаем, што Саша Філіпенка — вядомы беларускі пісьменнік, журналіст і публіцыст. Аўтар кніг «Былы сын», «Крэмулятар», «Чырвоны Крыж», «Вяртанне ў астрог», «Цкаванне». Ягоныя раманы перакладзеныя на многія мовы. Філіпенка рэзка крытыкуе ўлады Беларусі і Расіі. 

З 2004 да 2020 года жыў у Расіі, дзе працаваў у незалежных СМІ. 

Улетку 2023 года ў Вільні была пастаўлена яго п'еса «Ціхары» пра падзеі ў Беларусі ў 2030 годзе. Па сюжэце настаў апакаліпсіс, але нават ён не спыніў палітычных судоў, якія праводзяць у бункеры.

Чытайце таксама:

«Расійскае грамадства нават не паспрабавала». Саша Філіпенка — пра розніцу паміж расіянамі і беларусамі

Саша Філіпенка даў інтэрв’ю Мелказёраву: «Лукашэнка не прачытаў ніводнай кнігі»

Названыя найлепшыя архітэктурныя працы Беларусі апошніх гадоў ШМАТ ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
18
22.11.2023
У кароткай даведцы пра Філіпенку не хапае вельмі істотнай дэталі, а менавіта, што ён рэгулярна абараняе расейскую мову ў Беларусі і адстойвае яе правы ў будучыні будущем.
0
Вероятный /адказаць/
22.11.2023
12345, Саша заняты: ён абараняе русскую прастору і сваю свабоду гаваріць па-русскі! 
0
Влад/адказаць/
22.11.2023
Ну так случается когда 20 лет живёшь в России и ничего не слышишь и не видишь что происходит на родине.Надо было крайнюю хатку тоже в России покупать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031