Знайсці
22.11.2023 / 15:082РусŁacБел

Спатыкнуўся і не паспеў падняцца: у Мінску пад коламі цягніка загінуў пажылы мужчына

Трагедыя здарылася ўчора позна вечарам на пероне станцыі «Сцяпянка»

66-гадовы мужчына стаяў блізка да краю платформы, спатыкнуўся і ўпаў спінай на рэйкі проста перад хуткасным цягніком, піша БелТА.

Мужчына паспрабаваў устаць, аднак не паспеў, у выніку чаго на яго наехаў цягнік. Мінчук загінуў.

Паводле інфармацыі міліцыі, за год у Мінску адбылося сем наездаў цягніка на людзей, чатыры з іх са смяротным вынікам.

Шматтонны цягнік нельга спыніць за секунды, таму побач з чыгункай неабходна быць удвая ўважлівымі, папярэдзілі ў міліцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.11.2023
Может пора чтото делать в этой сфере… а рб с безопасностью на рельсах масштабная проблема
22.11.2023
Ni treba blizka staiac kalja z.darogi....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера