Знайсці
22.11.2023 / 15:238РусŁacБел

Беларус знайшоў чарвякоў у сухой сумесі для гатавання супу. Што рабіць у такой сітуацыі?

Мужчына адварыў мяса, дадаў да яго сухую сумесь з пакуначка і на нейкі час выйшаў з кухні. А калі вярнуўся і зазірнуў у каструлю, то пабачыў: на паверхню вады ўсплылі чарвякі.

«Сын папрасіў у мяне прыгатаваць суп-расольнік, а паколькі я тата-адзіночка, то вырашыў купіць сухі канцэнтрат для расольніка, — распавядае чытач Onliner.by Дзяніс. — У выніку ўвесь рондаль давялося выкінуць»

Дзяніс знайшоў кантакты крамы і напісаў у Viber — папрасіў тлумачэнняў. Там яму адказалі, што адкрылі дакладна такі ж пакецік з сумессю для супу і чарвякоў не знайшлі. Але вернуць пакупніку выплачаныя 1,5 рубля.

Мужчына такім рашэннем незадаволены: ён хоча кампенсацыі за мяса. Яму адмовілі. «У краме нават не выбачыліся, мне гэта вельмі непрыемна. Я напісаў скаргу ў санстанцыю, няхай іх цяпер правераць», — кажа мужчына.

Калі тавар (сумесь для супа) аказаўся дрэнны, ці павінен магазін кампенсаваць Дзянісу сапсаванае мяса? І як наогул даказаць, што чарвякі былі ва ўпакоўцы першапачаткова і яны былі менавіта ў супавой аснове, а не, скажам, у мясе? Гэтыя пытанні задалі юрысту.

Як паступаць у такіх сітуацыях? Тлумачыць юрыст

Юрыст, спецыяліст па правах спажыўцоў Іван Райкевіч кажа, што гэтая сітуацыя не ўнікальная, у прадуктах раз-пораз трапляюцца такія сюрпрызы: «датычна доказаў: цяжар доказу ў гэтым выпадку ляжыць непасрэдна на прадаўцу, менавіта ён абавязаны даказаць, што яго тавар якасны.

Але калі справа дойдзе да суду, пакупніку для пацверджання сваіх слоў пажадана забяспечыць доказную базу, калі раптам прадавец пачне даказваць адваротнае. Доказамі з боку пакупніка таго факту, што чарвякі патрапілі ў рондаль менавіта з супавы сумесі, могуць стаць непасрэдна рэшткі самога прадукту, сведкавыя паказанні, экспертыза, відэазапіс.

У апісаным выпадку гатоўнасць арганізацыі гандлю вярнуць спажыўцу грашовыя сродкі за няякасны тавар у суме 1,5 беларускіх рубля з'яўляецца прызнаннем таго, што тавар сапраўды быў няякасны.

Згодна з пунктам 2 артыкула 15, пунктам 2 артыкула 25 закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў», страты, нанесеныя спажыўцу, падлягаюць кампенсацыі ў поўным аб'ёме звыш няўстойкі, устаноўленай заканадаўствам або дагаворам. Такія патрабаванні падлягаюць задавальненню неадкладна, а калі зрабіць гэта неадкладна немагчыма — на працягу 7 дзён з дня пацверджання спажыўцом памеру страт.

Пры ўзнікненні такой сітуацыі спажыўцу варта зафіксаваць усё, што адбылося, на відэа, калі ёсць сведкі (у тым ліку члены сям'і), паклапаціцца аб тым, каб яны таксама звярнулі ўвагу на якасць прадукту.

Неабходна захаваць упакоўку і рэшткі нявыкарыстанага тавару. Далей трэба звярнуцца ў краму (можна праз кнігу заўваг і прапаноў) з патрабаваннем аб скасаванні дагавора куплі-продажу і кампенсацыі страт (з дадаткам доказаў, а таксама пацвярджэннем памеру страт (чэк на мяса, звесткі аб цане мяса ў арганізацыі гандлю і сэрвісу, узважванне сапсаванага кавалка мяса і т.д.)). На працягу 7 дзён спажыўцу абавязаны кампенсаваць страты, а таксама вярнуць грошы за няякасны тавар, у адваротным выпадку бакам давядзецца разбірацца ў судзе».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.11.2023
Sto rabic? czarvjakou vykinuc i dalei  sup varyc. A potym sprabavac -moza budze smaczna.
2
Стрыказа/адказаць/
22.11.2023
Што рабіць у такой сітуацыі ? Радавацца, што набылі натурпрадукт, ешце на здароўе ! Бо ў сінтэтыцы чарвяка ня знойдзеш... Добры індыкатар якасьці прадукцыі...
0
чарвяк/адказаць/
23.11.2023
а неўзабаве (у светлай будучыні) прыйдзецца харчавацца пратэінавымі брыкетамі з чарвякоў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера