Знайсці
22.11.2023 / 21:509РусŁacБел

Кахно будзе вядоўцам навагодняй ночы ў элітнай падмаскоўнай Барвісе, дзе выступіць Праснякоў

Папулярны беларускі вядоўца Дзмітрый Кахно паведаміў у інстаграме, што будзе весці навагоднюю ноч у Барвісе — элітным пасёлку ў Падмаскоўі. Сярод артыстаў, якія выступяць там, заяўлены Уладзімір Праснякоў — ён не толькі адкрыта апраўдвае ваенную агрэсію, але і пералічвае частку сваіх прыбыткаў ад канцэртаў на падтрымку вайны.

Скрыншот сторыс у інстаграме Дзмітрыя Кахно

Не ўсім падпісчыкам гэта спадабалася. У каментарыях у Кахно спыталі, ці зручна яму працаваць на акупантаў і ці не сорамна. У мінулы раз Дзмітрый выклікаў абурэнне беларусаў месяц таму, калі разыгрываў сярод падпісчыкаў білеты на канцэрт Праснякова ў Мінску. Тады вядоўца не стаў ніяк рэагаваць на негатыўныя каментарыі.

На навагоднім шоу будзе таксама спявачка ANNA ASTI. З аднаго боку этнічная ўкраінка Ганна Дзюба (гэта яе сапраўднае імя) не выказваецца ў падтрымку вайны, затое гаворыць пра любоў да радзімы, а з іншага — у кастрычніку 2023 года артыстка памяняла грамадзянства і атрымала расійскі пашпарт.

Навагодняя ноч, якую будзе весці Дзмітрый Кахно, пройдзе ў канцэртнай зале «Барвіха Luxury Village». Квіткі каштуюць ад 50 000 да 200 000 расійскіх рублёў (прыкладна ад 565 да 2265 даляраў). Гэта без уліку святочнай вячэры: за стравы, якія прыгатуе італьянскі шэф-кухар Масіма Парэнтэ, прапануюць заплаціць ад 25 000 да 35 000 расійскіх рублёў (прыкладна ад 283 да 396 даляраў), дзіцячае меню абыдзецца бацькам у 10 000 расійскіх рублёў (каля 113 даляраў).

Нагадаем, што пасля затрымання па палітычных матывах у 2020 годзе Дзмітрый Кахно фактычна страціў магчымасць працаваць у Беларусі, таму з’ехаў у Расію. Тады ён публічна казаў пра тое, што будзе вядоўцам папулярнага шоу «Халасцяк» на тэлеканале ТНТ. Але амбіцыйным планам перашкодзіў каранавірус: перад самым пачаткам здымак Дзмітрый захварэў на COVID-19, таму вядоўцам шоу стаў іншы чалавек. У адным з інтэрв’ю Кахно распавядаў, што з-за гэтага пачатак працы ў новай краіне быў складаным: яму нават прыйшлося пераздаваць для здымак кіно раскошны дом, які ён арандаваў для сваёй сям'і. 

Чытайце таксама:

Вядоўца Дзмітрый Кахно разыграў у інстаграме білеты на канцэрт Праснякова, які падтрымлівае вайну, — падпісчыкі абурыліся

Ад Саладухі да Каржа. Што беларускія селебрыці посцяць падчас вайны і як пра яе выказваюцца

Беларускі шоўмен Зміцер Кахно на два дні паляцеў у Казахстан «у звычайную паездку». А там пачалося самае пекла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вероятный /адказаць/
23.11.2023
H2O, вы забылі толькі панчлайн: а калі ўсе вінаватыя, значыцца ніхто не вінаваты! А так - цудоўная дэмагогія. 
2
Максим Дизайнер/адказаць/
26.11.2023
Все правильно сделал. Москва - город потрясающих возможностей. Но Дима и в Минске не бедствовал. У ровного чела везде жизнь будет зашибись.
29.11.2023
Максим Дизайнер, jamu i vam i siamejnikam hanba nazausiodu. Amen!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера