Знайсці
22.11.2023 / 21:371РусŁacБел

На будаўніцтве «Мінск-Свету» рабочы зваліўся з вышыні

25-гадовы арматуршчык атрымаў траўмы на будаўнічым аб'екце «Мінск Свет». Ён выконваў работы на 12-м паверсе, спатыкнуўся і зваліўся ў неагароджаны праём міжпаверхавага перакрыцця, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Няшчасны выпадак адбыўся сёння каля 17-й гадзіны.

Рабочага, які атрымаў розныя траўмы, ягоныя калегі знайшлі на 8-м паверсе. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Кастрычніцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць па гэтым факце праверку.

Гэты няшчасны выпадак — ужо далёка не першы на будаўніцтве «Мінск Свету». Так, у студзені тут адбылося два выпадкі гібелі рабочых, у жніўні — яшчэ адзін. За мінулы год на тэрыторыі аб'екта зарэгістраваныя 4 выпадкі вытворчага траўматызму, 3 з іх — са смяротным зыходам. Тыя ж 4 выпадкі, з іх 2 са смяротным зыходам, былі зафіксаваныя ў 2021 годзе.

Чытайце таксама:

У Магілёве на будоўлі школы загінуў рабочы

СК завёў крымінальную справу па факце выбуху на Аршанскім мясакансервавым камбінаце

Мужчына ехаў на ровары без флікераў. Каб аштрафаваць яго, спынілі працу калектыву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23.11.2023
Spaczuvaiu....Mazliva p*jany byu...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829