Знайсці
23.11.2023 / 12:21РусŁacБел

У Мінску 17-гадовы падлетак замовіў «мініраванне» ад імя знаёмага

У кастрычніку хлопец вырашыў адпомсціць былому прыяцелю сваёй дзяўчыны, які ніяк не хацеў пакінуць яе ў спакоі. Пазбавіцца ад суперніка малады чалавек вырашыў з дапамогай сватынга — ад імя надакучлівага хлопца паведаміць аб ілжывым мініраванні шэрагу дзяржаўных устаноў, паведамляе СК.

Падлетак знайшоў у тэлеграме тэматычную суполку, удзельнікі якой гатовыя за грашовую ўзнагароду правесці такую «акцыю».

Ён перавёў на электронны кашалёк неабходную суму, паведаміў анкетныя даныя і нумар тэлефона знаёмага.

Раніцай наступнага дня ён атрымаў справаздачу аб выкананай працы. Толькі тады юнак зразумеў, што здзейсніў злачынства.

Хлопец — студэнт 1 курса, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства.

Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 340 (загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове). Санкцыя артыкула прадугледжвае да пяці гадоў калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера