Знайсці
23.11.2023 / 16:196РусŁacБел

У мінскім метро так спяшаліся пазбавіцца ад лацінкі, што нарабілі грубых памылак у кірыліцы

Мінскі метрапалітэн па загадзе зверху цяпер спешна мяняе ўсё знешняе афармленне, каб пазбавіцца ад беларускай лацінкі. Лацінка замяняецца на рускую мову. Але пры гэтым пры стварэнні новых схемаў навігацыі паспех выходзіць бокам. Пасажыры заўважылі ў адной з іх памылкі: па-беларуску на паказальніку было напісана «правила перавозак», то-бок прысутнічала ўвогуле адсутная ў беларускім алфавіце літара «и». А паколькі гаворка там не пра адно правіла, а пра некалькі, то па-беларуску мусяць быць «правілы», а не «правіла».

Прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб прызнаў памылкі і заявіў, што іх выправяць, заклеіўшы няправільныя літары.

«Сапраўды, у налепцы навігацыі ёсць памылка друку. У бліжэйшы час яна будзе ліквідаваная. Перарабляць цалкам памятку пакуль не будзем, паколькі гэта патрабуе выдаткаў, але няслушныя літары заклеім», — сказаў ён агенцтву «Мінск-Навіны».

Чытайце таксама:

Прарасійскія актывісты хочуць увесці рускую мову і ў метро

У мінскім метро беларускую лацінку актыўна мяняюць на расейшчыну

На сайце мінскага метро з'явілася карысная функцыя для ўладальнікаў праязных

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
19
0
Пан Усялян/адказаць/
23.11.2023
Вочы сабе заклейце, СракаРукія манкурты
0
Владислав/адказаць/
23.11.2023
Змены ўнеслі замежнікі, якія не ведаюць беларускай мовы.
0
Алек. Ру/адказаць/
23.11.2023
Невуцтва пау́сюль, невукі пануюць ва у́сіх сферах, ад самога верху...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031