Знайсці
24.11.2023 / 11:06РусŁacБел

З-за непагадзі без святла ўчора засталося каля 300 населеных пунктаў

Міністэрства энергетыкі паведаміла, што за мінулыя суткі энергазабеспячэнне было адноўлена ў 285 населеных пунктах Беларусі, яшчэ ў 17 працягваліся аднаўленчыя работы. Найбольшая колькасць адключэнняў адзначана ў Мінскай і Гомельскай абласцях.

Асноўнай прычынай парушэнняў электразабеспячэння, як паведамляецца, стаў моцны вецер, а таксама наліпанне снегу на правады. У ліквідацыі наступстваў непагадзі было задзейнічана больш за 100 адзінак тэхнікі і персанал аварыйных брыгад у складзе звыш 250 чалавек.

Паводле звестак Белгідрамета, складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў Беларусі і сёння. Чакаецца ўзмацненне заходняга ветру да 15-20 м/с, месцамі па паўднёвым захадзе — да 24 м/с.

Чытайце таксама:

За першыя тры дні ад галалёдзіцы атрымалі траўмы 95 чалавек

У Мінску моцны снегапад

Моцны снег і моцны вецер: надвор'е на пятніцу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера