Знайсці
24.11.2023 / 11:531РусŁacБел

Беларус набыў у Літве іншую машыну замест зламанай і пераставіў на яе нумары. Але мяжы не прайшоў

У беларуса ў Літве зламаўся старэнькі Passat, на якім ён прыехаў з Беларусі. Тады ён падабраў па марцы і колеры іншую машыну ўзамен зламанай, купіў яе, пераставіў нумары і паспрабаваў вярнуцца дадому. Але на мяжы яго выкрылі, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Увечары 22 лістапада на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Беняконі» лідскія памежнікі выявілі Volkswagen з неадпаведным ідэнтыфікацыйным VIN-нумарам кузава.

Кіроўцам аказаўся 28-гадовы беларус, які накіроўваўся з Літвы ў Беларусь. Мужчына прызнаўся, што падчас знаходжання за мяжой ягоны аўтамабіль зламаўся, і ён купіў ужыванае аўто той жа самай маркі, колеру і года выпуску. У Літве такія аўтамабілі можна купіць па цане 500—800 еўра.

У выніку транспартны сродак перадалі службовым асобам мытні. 

Чытайце таксама:

Унеслі змены ў правілы здачы экзамену на пасведчанне кіроўцы

Дазвол на пастаяннае пражыванне за мяжой не абавязковы, але для чаго ён? І што, калі не афармляць яго? Тлумачыць аддзел міграцыі

«Колькасць адмоў грамадзянам, якія не маюць карты паляка, вельмі вялікая». Якія шанцы цяпер у беларусаў здабыць шэнгенскую візу?

Пры перасячэнні літоўскай мяжы раварысты павінны будуць стаяць у агульнай чарзе з машынамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
гоблен/адказаць/
24.11.2023
Умный парень, чё! Нестандартно мыслит, вот только погранцы не оценили, ле))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера