Знайсці
24.11.2023 / 13:57РусŁacБел

«Адзінокі воўк». Трагедыя ў Капыльскім раёне — мужчына падпаліў сябе

40-гадовы мужчына скончыў жыццё самагубствам. «Апошнім часам хадзіў засмучаным», — расказвае знаёмы.

Сяргей Ушолік. Фота: сацыяльныя сеткі

Пра трагічную смерць жыхара Капыльскага раёна «Нашай Ніве» стала вядома ад некалькіх чалавек.

22 лістапада Сяргей Ушолік абліў сябе бензінам і падпаліў. Паводле аднаго з жыхароў, мужчына быў выпіўшы, а прычынаю самагубства нібыта сталі сямейныя праблемы. 

У афіцыйных зводках надзвычайных сітуацыяў такі выпадак не згадваецца. 

Адзін з жыхароў Капыльскага раёна пра смерць Сяргея даведаўся ад сяброў. Яны збіралі грошы на яго пахаванне, але падрабязнасцяў не казалі. Пахавалі Сяргея 23 лістапада.

Мужчына меў непаўналетнюю дачку, якую, расказваюць, дужа любіў.

«Сяргей быў таварыскім хлопцам. Любіў кампаніі, але быў, як мне падаецца, усё ж ранімым чалавекам, хаця паказваў сябе, што ён такі брутальны мужчына. Выпіваў, як і ўсе ў нас. Што адбылося ў яго сям’і, не ведаю. Сам ён апошнім часам хадзіў засмучаным. Пагаворвалі, што ад яго сышла жонка», — расказаў пра нябожчыка яго знаёмы.

Ён лічыць, што Сяргей не хацеў сябе забіваць. Ці быў хтосьці з Сяргеем, калі той сябе падпальваў, суразмоўца не курсе.

Сацыяльныя сеткі Сяргея поўняцца фотаздымкамі з дачкой. Фота з жонкай падпісаныя «я з любімай». Апошнія выстаўленыя свае здымкі Сяргей падпісаў словамі «адзінокі воўк» і «ўсё будзе добра». 21 лістапада мужчына наведваў сеткі апошні раз.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Сямейная драма ў Рэчыцы: пенсіянер пасварыўся з жонкай і спаліў агульнае аўто

У Талачынскім раёне мужчына падпаліў сябе

У Рэчыцы хлопец падпаліў сябе дзеля эфектнага відэа

Дзеці дзеля жарту падпалілі ў пад'ездзе анучы. У 11-гадовай дзяўчынкі — 70% апёкаў цела

Качагар забіў жонку і хацеў спаліць цела, але калега выклікаў міліцыю. Пакуль тыя ехалі, качагар павесіўся

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера