Знайсці
24.11.2023 / 19:00РусŁacБел

Беларускі галкіпер стаў чэмпіёнам Узбекістана

У матчы 25-га тура футбольнага першынства Узбекістана «Пахтакор» перамог «Сурхон» з Тэрмеза з лікам 2:1.

Павел Паўлючэнка. Фота: football.by

Вароты «Пахтакора» абараняў беларус Павел Паўлючэнка.

Ташкенцкі клуб за тур да фінішу апярэджвае «Насаф», які ідзе другім, на 6 балаў.

«Пахтакор» 16-ы раз выйграў чэмпіянат краіны.

Павел Паўлючэнка перайшоў у «Пахтакор» улетку, перад гэтым ён гуляў за польскія «Тэрмаліцы». Ён правёў за ташкенцкі клуб ва ўсіх турнірах, у тым ліку ў азіяцкай Лізе чэмпіёнаў, сем матчаў. Прапусціў тры галы. 

Павел — гулец нацыянальнай зборнай. Ён абараняў вароты ў матчы супраць Косава і адстаяў на нуль.

Чытайце таксама:

Еўрапейскі клуб зарабіў на продажы піва больш, чым на трансферы футбалістаў

Грузія — Люксембург, Грэцыя — Казахстан. Лёсаванне стыкаў Еўра-2024

Беларускі трэнер зрабіў «Ардабасы» чэмпіёнам Казахстана па футболе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031